Вячаслаў Міхайлавіч Шаўчэнка

(Пасля перасылкі з В. Шаўчэнка)

Вячаслаў Міхайлавіч Шаўчэнка (нар. 1 мая 1936, в. Завітая-2, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Вячаслаў Міхайлавіч Шаўчэнка
Дата нараджэння 1 мая 1936(1936-05-01) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
залаты медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1954 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1960 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў старшым архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Магілёўграмадзянпраекце, першым намеснікам начальніка Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Мінаблвыканкама, з 1970 года — галоўны архітэктар у Белкааппраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

правіць
 
Дом палітасветы
 
Магілёўскі аблспажыўсаюз
 
Бібліятэка і галоўны корпус Гомельскага кааператыўнага інстытута
 
Камбінат грамадскага харчавання ў Стоўбцах

Асноўныя працы: летні тэатр-кінатэатр, Дом палітасветы і будынак аблспажыўсаюза ў Магілёве, гандлёвыя цэнтры ў г.п. Бараўляны і в. Сеніца Мінскага раёна, гандлёвы комплекс  (ВД) у пас. Ждановічы (залаты медаль ВДНГ СССР); у аўтарскім калектыве: гандлёвы комплекс у г.п. Івянец, комплекс Гомельскага кааператыўнага інстытута па праспекце Кастрычніка, камбінат грамадскага харчавання (рэстаран «Нёман»)[d] па вул. Ленінскай, 85 у Стоўбцах (у сааўтарстве з Ф. Шукайлам; сярэбраны медаль ВДНГ СССР), помнікі загінулым воінам і партызанам у Любані, Слуцку, Стоўбцах.

Аўтар артыкулаў па пытаннях архітэктурнага праектавання.

Зноскі

Літаратура

правіць