Францыя (гасцініца, Магілёў)
«Францыя» — колішні будынак у Магілёве, які размяшчаўся па Першамайскай вуліцы, на заходнім боку Тэатральнай плошчы. На поўнач ад яго размяшчаўся дом Капцелева (таксама знішчаны).
Славутасць | |
Гасцініца «Францыя» | |
---|---|
| |
53°53′51″ пн. ш. 30°19′56″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | |
Дата пабудовы | ХIХ |
Дата скасавання | 1970-я |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьБыла пабудавана ў ХIХ стагоддзі на месцы драўлянай Васкрасенскай праваслаўнай царквы, якая не была адноўлена пасля аднаго з гарадскіх пажараў 1820-х гадоў[1].
У XIX — пачатку XX стагоддзяў гасцініца «Францыя» належала Патапію Піліпавічу Капцелеву[2]. У 1914 годзе належала Соф’і Іосіфаўне Пасэ[3].
Калі ў час Першай сусветнай вайны ў Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, гасцініца была адведзена для флігель-ад’ютантаў Світы імператара. У гасцініцы жылі генерал-ад’ютант М. Іваноў , генерал В. Барысаў[4], вялікі князь Дзмітрый Паўлавіч, князь Ігар Канстанцінавіч, граф Д. Шарамецеў , капітан 1-га рангу Саблін[5]. Пасля ў суседніх намерах пражывалі камісар Часовага ўрада ў Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага Уладзімір Станкевіч і начальнік штаба генерал Міхаіл Бонч-Бруевіч. У лістападзе 1917 года ў Магілёў прыбылі лідары эсэраў і меншавікоў, каб адхіліць бальшавікоў ад улады. Па ўспамінах Бонч-Бруевіча ў двух нумарах, якія займаў Станкевіч, увесь час засядалі і нешта вырашалі эсэраўскія лідары Чарноў, Аўксенцьеў і Гоц , вядомы меншавік, былы міністр працы Скобелеў і «яшчэ некалькі валасатых і барадатых чалавек такога ж эсэра-меншавіцкага толку і выгляду»[6].
У час нямецкай акупацыі будынак займала гарадская камендатура[7]. У вайну гасцініца не пацярпела. Знішчана ў пачатку 1970-х гг.
Зноскі
- ↑ Гістарычная характарыстыка планіроўкі і забудовы.
- ↑ У Магілёве скралі надмагілле XIX стагоддзя. Хутчэй за ўсё, пліту здалі на металалом
- ↑ Иоффе Э. Г. По достоверным источникам: Евреи в истории городе Беларуси / Э. Г. Иоффе. — Мн.: Изд-во «Четыре четверти» 2001. — 352 с.: ил. ISBN 985-6089-81-6.
- ↑ Мордвинов А. А. Из пережитого. Воспоминания флигель-адъютанта императора Николая II. М.: Кучково поле, 2014. — Том 2. — 720 с.
- ↑ Русская армия в Великой войне: Кондзеровский П. К. В ставке верховного.
- ↑ Почанин, С. З. Историей обреченные / С. З. Почанин. — Минск : Беларусь, 1977. — 288 с.
- ↑ История Могилева: кто разрушил до основания центр города
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Францыя (гасцініца, Магілёў)