Віктар Міхайлавіч Чарноў

рускі палітычны дзеяч

Віктар Міхайлавіч Чарноў (руск.: Виктор Михайлович Чернов; 7 снежня 1873, Хвалынск, Саратаўская губерня, Расійская імперыя — 15 красавіка 1952, Нью-Ёрк, ЗША) — расійскі рэвалюцыянер, лідэр і асноўны тэарэтык Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

Віктар Міхайлавіч Чарноў
руск.: Виктор Михайлович Чернов
Сцяг Старшыня Усерасійскага ўстаноўчага сходу Сцяг
18 студзеня 1918 — 19 студзеня 1918
Нараджэнне 7 снежня 1873
Хвалынск, Саратаўская губерня, Расійская імперыя
Смерць 15 красавіка 1952
Нью-Ёрк, ЗША
Жонка Анастасія Слётава-Чарнова[d]
Партыя Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў
Адукацыя Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт
Дзейнасць палітык, пісьменнік, журналіст, рэвалюцыянер
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[1][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Чарноў нарадзіўся ў сям’і дваран. Скончыў гімназію ў Саратаве, пасля паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1892 года ўдзельнік рэвалюцыйнага студэнцкага руху. У 1894 Чарноў быў арыштаваны па справе «Народнага права». Рашэннем суда высланы ў Камышын, потым у Тамбоў. У 1899 годзе выехаў за мяжу, заняўшыся распрацоўкай тэорыі сялянскага сацыялізму. У 1902 годзе ўступіў у партыю эсэраў, з 1903 член Цэнтральнага і Замежнага камітэта ПСР. Ізноў эміграваў пасля паражэння рэвалюцыі 1905 года. Вярнуўся ў Расію толькі ў красавіку 1917 года.

У 1917 годзе абраны ва ўстаноўчы сход ад партыі эсэраў. 18 студзеня 1918 года быў абраны старшынёй сходу. Аднак, на наступны дзень, сход быў разагнаны і Чарноў аўтаматычна склаў свае абавязкі.

У час грамадзянскай вайны ўваходзіў у КАМУС. Рэзка пярэчыў супраць рашэння Уфімскай нарады аб стварэнні кааліцыйнай Дырэкторыі, у выніку чаго быў арыштаваны ў Екацярынбурзе калчакоўцамі, але вызвалены па патрабаванні белачэхаў. Жыў у падполлі ў Маскве. У 1920 годзе эміграваў у Чэхаславакію, затым у Францыю, а з 1941 — у ЗША. Памёр у Нью-Ёрку 15 красавіка 1952 года.

Літаратура правіць

  • Шыкман А.П. (1997). "Лідэр партыі эсэраў". Дзеячы айчыннай гісторыі. Біяграфічны даведнік [руская]. Масква.

Спасылкі правіць


  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.