Дом Эбіна

Магілёў

Дом Эбіна — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Першамайскай вуліцы, 26. Помнік архітэктуры класіцызму першай паловы ХІХ ст[1]

Славутасць
Дом Эбіна
53°54′13″ пн. ш. 30°20′12″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы першая палова ХІХ стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001шыфр 512Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў першай палове ХІХ ст. на вул. Шклоўскай як жылы, даходны дом. Належаў Эбіну. Верхнія паверхі былі жылымі кватэрамі, на ніжнім размяшчаўся шэраг крам, сярод якіх у 1912 г. была кніжная крама Ноткіна[1].

У 1914—1919 гг. у будынку дзейнічаў прыватны зубаўрачэбны кабінет. У 1924 г. дом муніцыпалізаваны. Падчас Вялікай Айчыннай вайны моцна пашкоджаны, у 1945 г. павінен быў быць разабраны, але пазней адбудаваны[1]

У 1985 г. адбыўся капітальны рамонт. Выкарыстоўваецца як жылы. На першым паверсе ў савецкія часы размяшчалася кафэ «Сняжынка», цяпер — гандлёвыя кропкі[1]

Архітэктура правіць

 
Дваровы фасад

Трохпавярховы цагляны будынак галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Першамайскай. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю пабудовы — арка змешчана ў правы бок. Уваход размешчаны з боку ўнутранага двара. Першы паверх апрацаваны рустам, аконныя праёмы маюць прамавугольны выгляд, аздоблены ліштвамі. Другі паверх мае лучковыя аконныя праёмы з ліштвамі, трэці — прамавугольныя праёмы. Міжпавярховы цягі і гзымс простараспрацаваныя. Дах двухсхільны[1].

Зноскі

  1. а б в г д kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 14 студзеня 2022.

Спасылкі правіць