Аляксандр Паўлавіч Назараў
Аляксандр Паўлавіч Назараў (нар. 4 кастрычніка 1948, г. Мінск) — беларускі архітэктар.
Аляксандр Паўлавіч Назараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1966 годзе сярэднюю школу з мастацкім ухілам у г. Мінску, у 1966 годзе студыю жывапісу і рысунку пры Тэатральна-мастацкім інстытуце, у 1971 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 1971—1973 гадах галоўны архітэктар г. Маладзечна. У 1973—1975 гадах старэйшы архітэктар Мінскага філіяла інстытута «Белдзяржпраект», у 1975—1979 гадах кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў інстытута «Белмясцпрампраект», у 1978—1982 гадах выкладчык кафедры прамысловай архітэктуры, кіраўнік дыпломных праектаў архітэктурнага факультэта БПІ. У 1979—1990 гадах галоўны інжынер праектаў, галоўны архітэктар праектаў Маладзечанскага філіяла Інстытута «Мінскграмадзянпраект» — Генеральны праектыроўшчык па г. Маладзечна. У 1987—1992 гадах дырэктар праектнага кааператыва «Атлант»; у 1990—1995 гадах кіраўнік творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі. З 1995 года майстэрня рэарганізавана ў праектна-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «АРК майстэрня архітэктара Назарава А. П.»[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года, пасля член Беларускага Саюза архітэктараў[1].
Пражывае ў Мінску па пр. Пераможцаў, 23[1].
Творчасць
правіцьАўтар, сааўтар праектаў па больш як 300 вытворчых, грамадскіх і жылых комплексах у Беларусі, значная частка аб’ектаў пабудавана[1], у т.л. кветкавая крама (1975), камбінат надомнай працы (1981) у Маладзечне, фабрыка мастацкіх вырабаў у Бабруйску (1981); у аўтарскім калектыве: 9-павярховы жылы дом з памяшканнямі цэнтральных чыгуначных кас, кветкавай крамай па вул. Чкалава ў Мінску (1979), камбінат прыкладнога мастацтва ў Барысаве (1982), 9-павярховыя жылыя дамы ва 2-м мікрараёне з блокам абслугоўвання па вул. Калініна, забудова жылога квартала завода парашковай металургіі (1983) у Маладзечне[2], культурна-аздараўленчы цэнтр «Дрывяты» ў нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» (2007), завод ІП «Белтэкс Оптык» у г. Ліда (2009), паркетная фабрыка СП ТАА «Косвік» у г. Заслаўе (2008), жылы комплекс з гандлёвым цэнтрам «Дабрадар» па вул. Прытыцкага ў г. Маладзечна (2006), рэканструкцыя з пашырэннем дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Ждановічы» (2012) і інш[1].
Асноўныя працы: .
Зноскі
- ↑ а б в г д Назаров Александр Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ Назаров Александр Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Назаров Александр Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Назаров Александр Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)