Архітэктурны факультэт БНТУ

(Пасля перасылкі з Архітэктурны факультэт БПІ)

Архітэктурны факультэт БНТУ (АФ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, заснаваны ў 1970 годзе. У наш час размяшчаецца ў 5 корпусе, па адрасе праспект Незалежнасці, 65.

Архітэктурны факультэт БНТУ
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Эмблема
Заснаваны 1970
Дэкан Армэн Сяргеевіч Сардараў
Адрас Мінск, праспект Незалежнасці, 65, 5 корпус

Гісторыя правіць

У 1946 годзе на будаўнічым факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута была створана кафедра «Архітэктура». У верасні 1952 г. на будаўнічым факультэце адкрылася архітэктурнае аддзяленне, адбыўся першы набор студэнтаў[1].

У 1970 годзе адкрыўся архітэктурны факультэт[1].

У пачатку 1970-х гадоў з ініцыятывай вылучыць з БПІ факультэты будаўнічага профіля і стварыць Мінскі архітэктурна-будаўнічы інстытут (МАБІ) выступлі загкафедрай архітэктуры Аляксандр Воінаў, рэктар БПІ Міхаіл Дарашэвіч[удакладніць] і старшыня Дзяржбуда БССР Уладзімір Кароль. Ініцыятыву падтрымаў першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў[2].

Да распрацоўкі студэнцкага гарадка былі прыцягнуты чатыры буйныя праектныя інстытуты. Пад гарадок быў адведзены зямельны ўчастак плошчай 96 га на паўночна-ўсходняй ускраіне горада. Меркавалася, што ў МАБІ будзе складацца з 6 факультэтаў, на якіх будзе навучацца 6650 студэнтаў. Студэнты першых 2 курсаў мусілі навучацца ў адным корпусе, для старшакурснікаў планавалася пабудаваць тры карпусы[2].

 
«Загоны»

Пасля гібелі Машэрава ў 1980 годзе праекту стала надавацца менш увагі, адкрыццё Мінскага архітэктурна-будаўнічага інстытута адклалі на нявызначаны тэрмін. Праект так і не быў рэалізаваны ў поўным аб’ёме. У 1983 годзе было завершана ўзвядзенне галоўнага корпуса (цяпер 15-ы корпус БНТУ), пабудаваны тры інтэрнаты на 1100 месцаў кожны, сталовая, спартыўна-бытавы корпус і частка аб’ектаў інфраструктуры[2].

 
Уваход у 5-ы корпус
 
Елка каля ўваходу

У чэрвені 2007 годзе пачалася рэканструкцыя 15-га корпуса. У пачатку 2011 года ў сувязі з рэканструкцыяй будынка архітэктурны факультэт пераехаў у 5-ы корпус БНТУ, заняўшы памяшканні бібліятэкі, так, напрыклад, былая чытальная зала была падзелена перагародкамі з ДСП на 5 аўдыторый для семінарскіх заняткаў, якія студэнты праз падабенства са стойламі для жывёл празвалі «загонамі»[3]. Большасць кафедраў засталася ў 15-м корпусе.

Навучанне правіць

Падрыхтоўка студэнтаў вядзецца па спецыяльнасцях: 1-69 01 01 «Архітэктура» і 1-69 01 02 «Дызайн архітэктурнага асяроддзя». За ўсю гісторыю існавання архітэктурнага факультэта было падрыхтавана больш за 4 000 архітэктараў, у тым ліку каля 600 для замежных краін. На факультэце працуе 75 выкладчыкаў, з іх 8 дактароў і 26 кандыдатаў архітэктуры. У наш час на факультэце навучаецца каля 1000 студэнтаў[1].

Структура правіць

Кафедры правіць

Падрыхтоўку архітэктараў на факультэце ажыццяўляюць 6 кафедраў:

  • Тэорыя і гісторыя архітэктуры
  • Рысунак, акварэль і скульптура
  • Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў
  • Архітэктура вытворчых аб’ектаў і архітэктурныя канструкцыі
  • Горадабудаўніцтва
  • Дызайн архітэктурнага асяроддзя

Падраздзяленні правіць

  • Архітэктурна-інавацыйны цэнтр
  • Аддзел інфармацыйнага і тэхнічнага забеспячэння адукацыйнага працэсу

Дэканы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць