Маладзечанскі завод парашковай металургіі
Маладзечанскі завод парашковай металургіі — спецыялізаванае прадпрыемства ў складзе галіны чорнай металургіі Рэспублікі Беларусь. Гісторыя завода пачалася ў 1984 годзе, тады гэты напрамак метарургіі лічыўся найбольш перспектыўным. На заводзе выпускаюцца канструкцыйныя дэталі, цеплаадводы, антыфрыкцыйныя вырабы, цеплаадводы, бронзавы парашок, фільтруючыя элементы і інш.[1]
«Маладзечанскі завод парашковай металургіі» | |
---|---|
Тып | бізнес |
Заснаванне | 1984 |
Краіна | |
Размяшчэнне |
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, горад Маладзечна |
Адрас | |
Галіна | Чорная металургія |
Прадукцыя | канструкцыйныя дэталі, антыфрыкцыйныя вырабы, цеплаадводы, бронзавы парашок, фільтруючыя элементы і інш. |
Сайт | molzpm.by |
У сярэдзіне 2010-х завод перажываў глыбокі крызіс: працаваў 3-4 дні ў тыдзень, у 2014 годзе запазычанасць завода крэдыторам складала 22 млрд рублёў (да дэнамінацыі). З 2015 пачалося адраджэнне завода. У 2017 годзе на прадпрыемстве працавала 210 чалавек. Паколькі за савецкім часам рабочых было некалькі тысяч, каля трох чацвёртых плошчаў завода не выкарыстоўваецца[2][3].