Чорная металургія Беларусі

Чорная металургія Беларусі — асноўная з падгалін металургічнай галіны прамысловасці Беларусі. Найбуйнейшае прадпрыемства чорнай металургіі ў рэспубліцы — Беларускі металургічны завод (БМЗ). Беларусь не мае уласнай сыравіннай базы для чорнай металургіі, таму сыравінай для БМЗ служыць металалом, які збіраецца па ўсёй краіне, а таксама імпартуецца.

Беларускія прадпрыемствы чорнай металургіі вырабляюць сталь, пракат, стальныя трубы (у тым ліку бясшоўныя), ферасплавы, металакорд, сталёвы дрот розных гатункаў, металічны вырабы прамысловага прызначэння. Ліцейныя цэхі прадпрыемстваў ажыццяўляюць чыгуннае і стальное ліццё (каля 30 % ад усёй металургіі). Таксама на машынабудаўнічых прадпрыемствах развіта парашковая металургія. Прадукцыя чорнай металургіі Беларусі экспартуецца ў Расію, ЗША, Германію, Вялікабрытанію, Кітай і інш.


Гісторыя правіць

На Беларусі прамысловы выпуск чыгуна і жалеза пачаўся з канца XVIII ст. на заводах Тызенгаўза ў Брэсцкім павеце, Вішнеўскім і Налібоцкім заводах Ашмянскім павеце, Уладзіміраўскім заводзе Чэрыкаўскім павеце, якія была абсталяваны вадзянымі і паравымі рухавікамі і выкарыстоўвалі мясцовыя балотныя руды і драўняны вугаль.

Развіццё ў 2-й палове XIX стагоддзя чорнай металургіі ва Украіне і Расіі на базе мінеральнага паліва прывяло да спынення металургічай вытворчасці на Беларусі. Адраджэнне пачалося ў 1920-я гады, калі ў Магілёве быў пабудаваны трубаліцейны завод, які з 1937 пачаў выпускаць і ліставую сталь. У 1940 годзе вытворчасць сталі ў рэспубліцы складала 5,2 тыс. т, пракату — 4,1 тыс. т. У Барані да 1941 г. функцыянаваў буйны драцяна-цвіковы завод.

У пасляваенны перыяд металургічная вытворчасць на Беларусі была прадстаўлена ліцейнымі цахамі машынабудаўнічых гігантаў. Хуткае развіццё машынабудавання ўвесь час павялічвала запатрабаванне ў метале, адначасова расла і колькасць металаадходаў. У 1984 у Жлобіне пачало працу спецыялізаванае металургічнае прадпрыемства — Беларускі металургічны завод (дакладней, яго першая чарга).

У структуры прамысловасці Беларусі доля металургіі ў савецкі перыяд складала менш за 1 %, але з 1995 года гэты паказчык пачаў расці і дасягнуў у 2010 годзе 3,7 %. У 2013 годзе працавала 15 прадпрыемстваў, на якіх было занята 17 тыс. чал., з іх амаль тры чацвёртых прыходзілася на БМЗ. У другой палове 2010-х гадоў галіна апынулася ў крызісе ў выніку антыдэмпінгавых законаў, прынятых на захадзе ў дачыненні да беларускай прадукцыі.

Сыравіна правіць

Патрэбных для развіцця галіны сыравіны і паліва ў Беларусі або няма (каксуючыся вугаль), або паклады не распрацоўваюцца (Аколаўскае і Навасёлкаўскае радовішчы жалезных руд). Зроблена стаўка на другасную металургію — на выкарыстанне металічнага лому. Прамысловае аб’яднанне «Белдругчармет» нарыхтоўвае штогод 1,2 млн т лому і адходаў чорных металаў. У пасёлку Гатава каля Мінска створана прадпрыемства «Другчармет», якое збірае і часткова перапрацоўвае металалом. Рэшта металалому (55 %) імпартуецца. У 2017 прэзідэнт Беларусі падпісаў дэкрэт, накіраваны на стымуляванне збору лому ў насельніцтва. Ліцейныя цэхі выкарыстоўваюць імпартныя чыгунныя і сталёвыя загатоўкі.

Прадпрыемствы правіць

Беларускі металургічны завод правіць

На БМЗ вырабляюць вырабляюць сталь, пракат, металакорд, сталёвы дрот розных гатункаў. Па праграме імпартазамяшчэння Беларускі Беларускі металургічны завод наладзіў вытворчасць бясшоўных труб. 80 % прадукцыі БМЗ ідзе на экспарт.[1]

Іншыя металургічныя прадпрыемствы правіць

Статыстыка правіць

У 2017 годзе выраблена чыгуннага ліцця 225 тыс. т, сталі 2432 тыс. т, гатовага пракату 2201 тыс. т, стальных труб 236 тыс. т, металакорду 95 тыс. т., 422 тыс.тон сталёвага дроту.

Асноўныя паказчыкі вытворчасці чорнай металургіі ў Рэспублікцы Беларусь
Прадукцыя 1990 1995 2000 2002 2003 2009 2010 2011 2012 2013 2015 2017
Сталь (тыс. т.) 1112 744 1624 1607 1694 2499 2672 2779 2869 2394 2577 2432
Гатовы пракат чорных металаў (тыс. т.) 686 614 1397 1458 1451 2298 2458 2457 2599 2159 2392 2201
Стальныя трубы
тыс. т.
90 5732 12,3 37,9 95,9 107,4 183,7 224,5 245,7 242,5 212 236
Стальныя трубы
тыс. м.
33 115 5732 18 979 33 805 42 212 832 707
Металакорд (тыс. т.) 20,1 25,6 49,2 48,8 66,3 68,9 92,9 94,1 87,9 71,8 88 95
Чыгуннае ліццё (тыс. т.) 859 193 213 221 225 225

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — С. 315. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).
  • Геаграфія Беларусі : вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / М. М. Брылеўскі, Г. С. Смалякоў; пер. з рус. мовы Н. М. Брылеўскай,В. Л. Смаляковай. — 3-е выд., перапрац. — Мінск : Нар. асвета, 2012. — 303 с. : іл. ISBN 978-985-03-1787-2..