Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт»

(Пасля перасылкі з Гомельскі ліцейны завод)

Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт» (ААТ «ГЛЗ „Цэнтраліт“») — адкрытае акцыянернае таварыства, найбуйнейшае прадпрыемства Беларусі, якое спецыялізуецца на вытворчасці літых вырабаў з шэрага і высокатрывалага чыгуну. На працягу 50 гадоў завод з’яўляецца вядомым пастаўшчыком літых вырабаў не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. За гады працы «Цэнтраліт» асвоіў складанае ліццё для станкабудавання, машынабудавання, нафтагазавай і металургічнай прамысловасці, будаўніцтва шахт і метро. Гэтая наменклатура ўяўляе каля 5 тысяч найменняў прадукцыі. Завод асвоіў вытворчасць мастацкага ліцця, якое шырока выкарыстоўваецца для гарадскога дызайну.[1]

Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1968 (першая прадукцыя)
Размяшчэнне Рэспубліка Беларусь, Гомель
Ключавыя постаці генеральны дырэктар
Сяргей Алегавіч Душко
Галіна Чорная металургія
Прадукцыя асновы для станкоў, ліццё для аўтамабілебудавання, мастацкае ліццё
Сайт glz-centrolit.by

Гісторыя правіць

Праект прадпрыемства быў распрацаваны ў Кіеве інстытутам «Дзіпрахіммаш». Будаўніцтва пачалося ў 1963, а ў 1965 завод даў першую прадукцыю, што прызначалася для працягу будаўніцтва. Першая плаўка адбылася ў 1968. Максімальны аб’ём выпуску адлівак быў дасягнуты ў 1988 годзе і склаў 85,5 тысяч тон. За савецкім часам у розных частках вялікай дзяржавы працавалі яшчэ 9 «Цэнтралітаў», аб’яднаных у адну вытворчую сістэму. Пасля распаду СССР многія з іх зачыніліся або спазналі вялікі крызіс, што адмоўна адбілася на Гомельскім заводзе, які, аднак, здолеў захаваць усе вытворчыя магутнасці.

Карпусы правіць

Асноўная вытворчасць прадпрыемства размешчана ў 3 паасобных карпусах: ліцейны і плавільны корпус, корпус абрубкі і ачысткі ліцця, а таксама чарнавой механічнай апрацоўкі, корпус захоўвання і падрыхтоўкі шыхтавых і фармовачных матэрыялаў. Карпусы звязаныя паміж сабой рознымі камунікацыямі, захаваўшы тым самым вытворчую ўзаемасувязь. Сэрцам завода з’яўляецца цэх плаўленняў і спецыяльных спосабаў ліцця, які забяспечвае заліванне расплаўленага металу ў формы цэхаў буйнога і дробнае ліцця, а таксама вырабляе ўласную прадукцыю аб’ёмам да 9000 тон адлівак у год: неперарыўналітыя нарыхтоўкі, дарожную арматуру, кальцавыя чыгунныя грузы.

Прадукцыя правіць

Першай прадукцыяй завода было ліццё для многіх тыпаў станкоў, якія выпускаліся на станказаводах саюзных рэспублік. У 1980-я «Цэнтраліт» стаў выпускаць чыгунныя цюбінгі для «Мінскметрабуда». За гады працы ГЛЗ «Цэнтраліт» асвоіў складанае ліццё для машынабудавання, станкабудавання, аўтамабілебудавання. Вытворчыя магутнасці дазваляюць вырабляць ліццё масай ад 1 кг да 19 тон.

Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт» у ХХІ стагоддзі ажыццяўляў пастаўку прадукцыі 400 прадпрыемствам Беларусі, 70 прадпрыемствам Расіі, а таксама — кампаніям Фінляндыі, Францыі, Італіі, Венгрыі, Германіі, Турцыі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Украіны, Літвы, Латвіі, Балгарыі.

Перспектывы правіць

Тое, што 50 % працаўнікоў на заводзе складае моладзь да 30 гадоў, дазваляе «Цэнтраліту» з аптымізмам глядзець у будучыню.

Зноскі

Спасылкі правіць