Рэчыцкі метызны завод

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

ААТ «Рэчыцкі метызны завод» — адзін з першых заводаў у металургічнай прамысловасці Беларусі. Вырабляе цвікі будаўнічыя, машынныя, спецыяльныя, шрубы і іншыя крапёжныя вырабы. Гэта найбуйнейшае прадпрыемства па вытворчасці цвікоў у Рэспубліцы Беларусь, адзін з лідараў у СНД па асартыменце спецыяльных цвікоў, а таксама адзінае прадпрыемства ў рэспубліцы, дзе ў аўтаматычным рэжыме ажыццяўляецца гарачае цынкаванне труб. Рэчыцкі метызны завод — экспартаарыентаванае прадпрыемства. Доля экспарту ў агульным аб’ёме вытворчасці складае амаль 80 %[4]

«Рэчыцкі метызны завод»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1912
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь,
Гомельская вобласць,
горад Рэчыца
Адрас
Ключавыя постаці генеральны дырэктар
Віктар Георгіевіч Самончык
Галіна Чорная металургія
Прадукцыя метызы: цвікі, шрубы, балты, крапяжы і інш.
Матчына кампанія ААТ БМЗ - кіруючая кампанія холдынгу БМК[2][3]
Сайт rmz.by

Завод заснаваны ў 1912 годзе ў г. Рэчыца братамі Уладзімірам і Барысам Рык як вытворца цвікова-драцяной прадукцыі. У 1940 годзе вырабляў 27 тон цвікоў за суткі. У 1941 годзе галоўныя вузлы і агрэгаты заводы былі эвакуіраваны ў Ніжні Ноўгарад і Барнаул. Адноўлены ў 1943 годзе. У 1945 годзе выпусціў 1000 тон цвікоў і шрубаў. З 2006 года ААТ «Рэчыцкі метызны завод» уваходзіць у склад холдынгу «Беларуская металургічная кампанія».

У 2000-10-х на заводзе актыўна ідзе мадэрнізацыя. Значна пашырыўся і асартымент выпускаемай прадукцыі. У праграму вытворчасці ўвайшлі больш за 85 відаў цвікоў. У 2004 годзе на заводзе былі ўсталяваныя 16 сучасных італьянскіх машын па вытворчасці машынных цвікоў. У перыяд з 2006 па 2009 год быў пераўзброены цэх спецыяльных крапёжных вырабаў.

Цікавыя факты

правіць
  • На сайце прадпрыемства можна наведаць віртуальны музей «Цвік»
  • Завод прадстаўляе каманда КВЗ «Гаечкі»

Зноскі

Літаратура

правіць