Труба
Труба́[1][2][3] (італ.: tromba, фр.: trompette, ням.: Trompete, англ.: trumpet) — медны духавы музычны інструмент альтова-сапранавага рэгістра, самы высокі па гучанні сярод медных духавых.
Труба | |
---|---|
![]() | |
Класіфікацыя |
|
Дыяпазон |
![]() Дыяпазон па напісанні |
Роднасныя інструменты | Трамбон, карнет, флюгельгорн |
Музыканты | Спіс трубачоў |
![]() |
Труба вядома са старажытных часоў. Выкарыстоўвалася ў якасці сігнальнага інструмента паляўнічымі, пастухамі, у ваеннай справе і інш. З XVII стагоддзя трубу пачалі выкарыстоўваць у якасці аркестравага інструмента. У сучасным выглядзе, з вентыльным механізмам, з’явілася да сярэдзіны XIX стагоддзя.
У прафесійнай музыцы выкарыстоўваюцца як аркестравы і сольны інструмент. Адрозніваюць: пікала, малую, альтовую і басовую трубы.
Канструкцыя
правіцьТруба складаецца з цыліндрычнай трубкі, якая на канцы пераходзіць у конусную. Трубка сагнутая звычайна ў адзін абарот і складае адно цэлае з раструбам[4][5]. Дыяметр трубкі звычайна каля 11 мм, раструба — каля 15 см[4][5]. Даўжыня трубы ад 1,3 да 2,2—3 м[1].
На Беларусі
правіцьНа Беларусі трубой (таксама «берасцянкай», «дудой») называлі інструмент цыліндрычнай, канічнай, выгнутай формы са скручаным у адзін абарот ствалом. У якасці матэрыялу для вырабу выкарыстоўваліся розныя пароды дрэва: яліна, клён, асіна, вольха, ліпа, бяроза ці кара дрэваў, а таксама бляха. Для здабывання гукаў прымяняўся муштук.
Па згадках былых пастухоў, на трубах трубілі з самага ранку, «каб сабраць скаціну на выган»; днём, «каб склікаць кароў з кустоў»; увечары, «каб даяркі йшлі даіць».
Працэс ігры на трубе ў старажытных беларускіх крыніцах апісваецца тэрмінамі «іграць», «трубіць», «ударыць».
Крыніцы
правіць- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ ТСБЛМ 2016.
- ↑ ТСБМ 1983.
- ↑ а б Келдыш Г. В. 1959.
- ↑ а б ВСЭ 1977.
Літаратура
правіць- Назіна І. Дз. Труба́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 531. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Труба́ // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.
- Труба́ // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 523. — 663 с.
- Труба // Назина И. Д. Белорусские народные музыкальные инструменты: Самозвучащие, ударные, духовые/ [Ред. М. Я. Гринблат]. — Мн.: Наука и техника, 1979. — с. 124—134.
- Труба́ // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 256. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Розенберг А. А. Труба́ // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 619—621. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)
- Труба́ // Музыкальный энциклопедический словарь (руск.) / гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 555. — 672 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-033-9.
- Труба́ // Энциклопедический музыкальный словарь (руск.) / Гл. ред. Г. В. Келдыш. Сост. Б. С. Штейнпресс, И. М. Ямпольский. — М.: Большая Советская Энциклопедия, редакция музыки, театра и кино, 1959. — С. 276. — 328 с. — 63 000 экз.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Труба
- Труба (муз. инструмент) Архівавана 14 чэрвеня 2013. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Труба, музыкальный инструмент // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (руск.)
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Труба(руск.) |