Прамысловасць Беларусі
Асноўныя галіны прамысловасці Беларусі — машынабудаванне, электраэнергетыка і металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, здабыча калійнай солі, лясная і дрэваапрацоўчая, лёгкая і харчовая прамысловасць[1].
Гісторыя
правіцьАгульная скіраванасць эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII ст. у бок пашырэння таварна-грашовых адносін спрыяла развіццю прамысловасці. На ўсходзе беларускіх зямель былі больш развіты прамысловыя заняткі. Першае месца сярод іх займалі промыслы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. Найбольш развітай было вінакурэнне. Інвентары гэтага часу адзначаюць вінакурні (бровары) у клжным фальварку буйнога ўладання. Існавалі гэтыя прадпрыемствы пры корчмах у кожным горадзе і мястэчку. У некаторых маёнтках звыш 60% наяўнага зерня ішло на выраб гарэлкі і піва. Так, на Крычаўскім бровары на працягу сутак выраблялі 110 вёдзер гарэлкі, вінакурня ва Урэччы давала прыкладна 2700 л гарэлкі ў суткі. Натуральна, вінакурэнне з'яўлялася адным з найгалоўнейшых прыбытковых артыкулаў буйных землеўладальнікаў. Толькі арэнда корчмаў складала 37% прыбытку вялікай Магілёўскай эканоміі, 26% — Гомельскага староства[2].
Другім відам прадпрыемстваў па перапрацоўцы зерня з'яўляліся млыны. Правы на іх будаўніцтва і прыбытак ад дзейнасці, таксама як ад броавараў і корчмаў, належалі выключна землеўладальнікамі. У 1777 годзе, згодна перапісу скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага, у Берасцейскім павеце налічвалася 178 вадзяных млыноў і 25 ветракоў. У 1750—1760-я гады у Магілёўскай эканоміі дзейнічаў 71 млын, у Гомельскім і Крычаўскім староствах — адпаведна 46, у Быхаўскім графстве — 31[3].
Да прамысловых прадпрыемстваў, якія былі дастаткова распаўсюджаны ў феадальных гаспадарках і выкарыстоўвалі сельскагаспадарчую сыравіну, трэба аднесці алейні (маслабойні), фолюшы (сукнавольні).
Прамысловасць беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі
правіцьПрамысловасць беларуских зямель канца XVIII—першай паловы XIX стст. у асноўным абапіралася на мясцовую сыравінную базу. Галоўнай галіной усё яшчэ было вінакурства.
У канцы XVIII—першай паловы XIX стст. беларускія губерні, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі, мелі больш развітую сістэму шляхоў зносін. Гэта з'явілася вынікам інтэнсіўнага развіцця суднабудаўніцтва, якое было досыць разнастайным: віціны, баркі, паўбаркі, бярлінкі, баты, русія лодкі, галеры, шкуны, габары і г.д. Найбольш буйнымі цэнтрамі суднабудаўніцтва ў першай палове XIX ст. з'яўляліся мястэчкі Лоеў, Холмеч (у басейне Дняпра); мястэчкі Гарадзец, Целяханы, Пагост, Тураў, Петрыкаў (на Прыпяці і сістэмах Дняпроўска-Бугскага і Агінскага каналаў)[4].
Агульная характарыстыка
правіцьЗа 2011—2016 гады доля высокатэхналагічных вытворчасцей у структуры аб’ёму прамысловай вытворчасці вырасла з 1,7 % да 2,9 %, нізкатэхналагічных вытворчасцей — з 26,7 % да 35,1 %; доля сярэднетэхналагічных вытворчасцей нізкага і высокага ўзроўню скарацілася — з 35,7 % і 25,9 % да 27,7 % да 20 % адпаведна. У структуры дададзенай вартасці апрацоўчай прамысловасці доля высокатэхналагічных вытворчасцей за гэты перыяд вырасла з 3,5 % да 5,6 %, нізкатэхналагічных — з 29,7 % да 41,9 %; доля сярэднетэхналагічных вытворчасцей нізкага і высокага ўзроўню скарацілася з 25,5 % і 41,3 % да 23 % і 29,5 % адпаведна[5].
Па індэксе эканамічнай складанасці Беларусь знаходзіцца на 30-м месцы ў свеце ў рэйтынгу МТІ[6] і на 31-м месцы ў рэйтынгу Цэнтра міжнароднага развіцця Гарвардскага універсітэта[7], апярэджваючы 3 з 5 краін-суседзяў — Латвію, Расію і Украіну.
Абсалютная большасць прамысловых арганізацый займаюцца рознымі галінамі апрацоўчай прамысловасці (11 623 з 12 035 зарэгістраваных арганізацый прамысловасці). Галіны, у якіх зарэгістравана найбольшая колькасць прадпрыемстваў[8]:
- Вытворчасць вырабаў з дрэва і паперы, паліграфічная прамысловасць — 2156;
- Вытворчасць іншых гатовых вырабаў, рамонт, мантаж машын і абсталявання — 2099;
- Вытворчасць гумовых і пластмасавых вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў — 1918;
- Вытворчасць тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра — 1571;
- Металургічнай вытворчасці, вытворчасць гатовых металічных вырабаў, акрамя машын і абсталявання — 1412.
Найбольшая колькасць арганізацый прамысловасці зарэгістравана ў Мінску (3175, або 26 %), Мінскай вобласці (2738, або 23 %), менш за ўсё — у Віцебскай і Гродзенскай абласцях (1107 і 1115 адпаведна, або 9 %)[9].
Дынаміка вытворчасці важнейшых відаў прамысловай прадукцыі
правіцьВытворчасць важнейшых відаў прамысловай прадукцыі[10][11][12][13][14][15][16][17].
Параметры, паказчыкі | 1984 | 1988 | 1989 | 1995 | 2000 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Электраэнергія, млрд кВт•ч | 33,1 | 38,2 | 38,5 | 24,9 | 26,1 | 31,0 | 31,8 | 31,8 | 35,1 | 30,4 | 34,9 | 32,0 | 30,6 | 31,5 |
Першасная перапрацоўка нафты, тыс. т | 39015[18] | н/д | 39442[19] | 13118 | 13528 | 19802 | 21253 | 21349 | 21304 | 21634 | 16455 | 20474 | 21667 | н/д |
Бензін аўтамабільны, тыс. т | н/д | 1964 | 3330 | 3498 | 3181 | 3330 | 3272 | 3158 | 3135 | 3729 | 3682 | |||
Дызельнае паліва, тыс. т | н/д | 3847 | 6426 | 6616 | 6693 | 6720 | 7106 | 6137 | 8842 | 11667 | 7793 | |||
Гатовы пракат чорных металаў, тыс. т | н/д | 614 | 1397 | 1839 | 2047 | 2192 | 2385 | 2298 | 2458 | 2457 | 2599 | н/д | ||
Шыны аўтамабільныя для с/г машын, тыс. шт. | н/д | 4575[20] | 1292 | 2440 | 3052 | 3563 | 4792 | 5068 | 5073 | 4818 | 5164 | 5732 | 5568 | |
Мінеральныя ўгнаенні, тыс. т | 5600 | 6700 | 6300 | 3349 | 4056 | 5669 | 5469 | 5880 | 5870 | 3390 | 6176 | 6288 | 5858 | 5280 |
у тым ліку азотныя ўгнаенні, тыс. т | 597 | 684 | 711 | 751 | 728 | 728 | 761 | 798 | 814 | н/д | ||||
у тым ліку фосфарныя ўгнаенні, тыс. т | 87 | 141 | 153 | 157 | 175 | 177 | 192 | 185 | 213 | н/д | ||||
у тым ліку калійныя ўгнаенні, тыс. т | 3372 | 4844 | 4605 | 4972 | 4967 | 2485 | 5223 | 5306 | 4831 | н/д | ||||
Металарэжучыя станкі, тыс. шт. | н/д | 4,7 | 5,4 | 3,7 | 4,7 | 4,6 | 4,6 | 2,5 | 3,7 | 4,3 | 4,2 | н/д | ||
Грузавыя аўтамабілі, тыс. шт. | н/д | 42,0[21] | 12,9 | 14,7 | 22,3 | 23,2 | 25,5 | 26,3 | 11,5 | 13,3 | 22,8 | 25,9 | 19,3 | |
Кар’ерныя самазвалы, шт. | н/д | 942 | 1438 | 1630 | 1814 | 1861 | 698 | 978 | 1444 | 1671 | н/д | |||
Тралейбусы, шт. | 0 | 83 | 109 | 147 | 176 | 311 | 446 | 388 | 283 | 207 | 172 | 118 | ||
Аўтобусы, шт. | 0 | 62 | 914 | 1263 | 2104 | 2160 | 2196 | 1520 | 2080 | 2163 | 2124 | 2342 | ||
Трактары, тыс. шт. | 94,7 | н/д | 100,7[20] | 28,0 | 22,5 | 41,5 | 49,2 | 59,6 | 65,1 | 45,3 | 44,4 | 59,1 | 71,0[22] | 62,6 |
Пральныя машыны, тыс. шт. | н/д | 33,1[20] | 88,1 | 36,7 | 12,7 | 163,3 | 216,5 | 236,4 | 273,8 | 310,8 | 323,6 | 324 | ||
Халадзільнікі і маразільнікі, тыс. шт. | н/д | 812 | 995 | 1050 | 1072 | 1106 | 1007 | 1106 | 1197 | 1263 | 1201 | |||
Лямпы напальвання і дугаразрядныя, млн шт. | н/д | 75,3 | 168,8 | 146,6 | 147,1 | 158,3 | 138 | 161,1 | 183,7 | 190,8 | н/д | |||
Тэлевізары, тыс. шт. | н/д | 1302 | н/д | 532 | 1308 | 1067 | 702 | 717 | 352 | 446 | 404 | 594 | 245 | |
Піламатэрыялы, тыс. м3 | н/д | 1702 | 2243 | 2737 | 2507 | 2461 | 2529 | 2379 | 2571 | 908 | н/д | |||
Папер, тыс. т | 198 | 203 | 204 | 27 | 44 | 69 | 63 | 57 | 56 | 70 | 103 | 111 | н/д | н/д |
Цэмент, тыс. т | н/д | 2258[20] | 1235 | 1847 | 3131 | 3495 | 3820 | 4219 | 4350 | 4531 | 4625 | 4906 | 5057 | |
Мяса і субпрадукты з ялавічыны і цяляціны, тыс. т | н/д | 152 | 175 | 190 | 195 | 197 | 232 | 233 | 223 | 209 | ||||
Мяса і субпрадукты са свініны, тыс. т | н/д | 116 | 166 | 191 | 206 | 217 | 230 | 235 | 250 | 272 | ||||
Мяса і субпрадукты з птушак, тыс. т | н/д | 61 | 113 | 144 | 161 | 187 | 216 | 253 | 290 | 344 | ||||
Вырабы каўбасныя, тыс. т | н/д | 151 | 257 | 278 | 273 | 307 | 295 | 317 | 290 | 299 | 293 | |||
Паўфабрыкаты мясныя, уключаючы з мяса птушкі, тыс. шт. | н/д | 48 | 85 | 110 | 122 | 140 | 142 | 164 | 168 | 195 | ||||
Масла сметанковае, тыс. т | н/д | 65 | 85 | 88 | 82 | 98 | 116 | 99 | 104 | 113 | 99 | |||
Натуральнамалочная прадукцыя ў пераліку на малако, тыс. т | н/д | 954 | 1122 | 1282 | 1326 | 1332 | 1306 | 1495 | 1643 | 1776 | 1859 | |||
Сыры, тыс. т | н/д | 41 | 82 | 101 | 110 | 128 | 134 | 146 | 142 | 147 | 134 | |||
Раслінны алей, тыс. т | н/д | 17 | 42 | 44 | 49 | 82 | 127 | 161 | 182 | 189 | 257 | |||
Цукар белы, тыс. т | н/д | 565 | 864 | 814 | 656 | 708 | 759 | 816 | 986 | 863 | н/д | |||
Безалкагольныя напоі, млн дэкалітраў | н/д | 19 | 29 | 34 | 36 | 35 | 32 | 39 | 46 | 47 | 48 | |||
напоі алкагольныя дыстылявананыя, млн дэкалітраў | н/д | 10,8 | 8,7 | 10,7 | 12,6 | 14,4 | 14,7 | 15,2 | 18,1 | 19,4 | 17 | |||
напоі ферментаваныя (Пладовыя віна і інш.), млн дэкалітраў | н/д | 23,7 | 22,2 | 20,8 | 22 | 20,7 | 19,1 | 20,1 | 18,4 | 14,6 | н/д | |||
Віна ігрістые, млн дэкалітраў | н/д | 0,8 | 1,0 | 1,0 | 1,0 | 1,1 | 1,2 | 1,5 | 1,6 | 1,7 | н/д | |||
Піво, млн дэкалітраў | н/д | 23,7 | 27,1 | 33,2 | 35,6 | 35,4 | 33,7 | 39,9 | 47,2 | 43,2 | 42,5 | |||
Тытунёвыя вырабы, млрд шт. | н/д | 10,4 | 12 | 15,7 | 18,7 | 19,5 | 21,1 | 15,1 | 29,6 | 33,2 | н/д |
Выкарыстанне сярэднегадавы магутнасці прадпрыемстваў па выпуску прамысловай прадукцыі[23]:
Від тавараў | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 |
---|---|---|---|---|---|
Грузавыя аўтамабілі | 85 % | 37 % | 43 % | 73 % | 83 % |
Трактары | 97 % | 76 % | 71 % | 92 % | 88 % |
Падшыпнікі | 27 % | 13 % | 14 % | 18 % | 25 % |
Пракат гатовы | 100 % | 98 % | 100 % | 99 % | 100 % |
Мінеральныя ўгнаенні | 99 % | 56 % | 99 % | 98 % | 80 % |
Цэмент | 96 % | 93 % | 96 % | 96 % | 81 % |
Халадзільнікі | 99 % | 99 % | 99 % | 99 % | 99 % |
Тэлевізары | 51 % | 33 % | 40 % | 32 % | 51 % |
Пральныя машыны | 87 % | 86 % | 88 % | 90 % | 99 % |
Трыкатажныя вырабы | 63 % | 65 % | 77 % | 78 % | 80 % |
Абутак | 62 % | 60 % | 68 % | 71 % | 69 % |
Натуральнамалочная прадукцыя | 70 % | 69 % | 72 % | 74 % | 77 % |
Металургія
правіцьМеталургічная галіна Беларусі ўяўляе сабой холдынг «Беларуская металургічная кампанія», які ўключае ў сябе: ААТ «Беларускі металургічны завод» (кіруючая кампанія холдынгу), «Магілёўскі металургічны завод» і інш. прадпрыемствы[24]. Праз адсутнасць ў Беларусі радовішчаў жалезнай руды сыравінай для БМЗ служаць металалом і чыгунныя чушкі[25]. Які ўваходзіць у склад холдынгу Рэчыцкі метызны завод выпускае, у прыватнасці, цвікі і дрот, Маладзечанскі завод лёгкіх металаканструкцый — сталёвыя трубы[25]. Яшчэ адным буйным прадпрыемствам з’яўляецца завод «Цэнтраліт» у Гомелі, які спецыялізуецца на ліццё вырабаў з шэрага і высокатрывалага чыгуну (адліўкі, каналізацыйныя люкі і інш.)[25]. Акрамя гэтых прадпрыемстваў, у складзе найбуйнейшых заводаў маецца больш за сто ліцейных цэхаў і ўчасткаў.
Па выніках 2016 г. вытворчасць гатовага пракату знізілася ў на 14,4 % у параўнанні з 2015 г. да 2,04 млн т. вытворчасць сталі знізілася за 2016 г. на 12,1 % да 2,556 млн т., дроту з нелегіраванай (вугляродзістай) сталі таксама скарацілася — на 8,7 % да 360,8 тыс. т. Выпуск металакорду вырас на 2,6 % і склаў 90,2 тыс. т. Агульны аб’ём металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў на беларускіх прадпрыемствах (6 % ад агульнага аб’ёму прамысловай вытворчасці) знізіўся за 2016 г. на 0,3 % да 4,767 млрд бел. руб. (2,472 млрд дал па курсе Нацыянальнага банка Беларусі)[26].
Прадукцыя | 1990 | 1995 | 2000 | 2005 | 2010 | 2015 |
---|---|---|---|---|---|---|
Сталь, тыс. т. | 1112 | 744 | 1624 | 2075 | 2672 | 2577 |
Пракат чорных металаў, тыс. т. | 686 | 614 | 1397 | 1839 | 2458 | 2047 |
Сталёвыя трубы, тыс. т. | 90,0 | 12,3 | 37,9 | 108,3 | 183,7 | 212,2 |
Чыгуннае ліццё, тыс. т. | 859 | 193 | 213 | н/д | н/д | н/д |
У 2016 г. каля 97 % сталі было выплаўлена ў Гомельскай вобласці (у асноўным на БМЗ), 48,3 тыс. тон у Мінску, 12 тыс. тон у Магілёўскай вобласці, 6,3 тыс. тон у Мінскай вобласці, 5,2 тыс. тон у Брэсцкай вобласці і 200 тон у Гродзенскай вобласці. Большую частку сталёвых труб вырабілі ў Гомельскай (90,9 тыс. тон), Магілёўскай (65,6 тыс. тон) абласцях і Мінску (16,9 тыс. тон). У Гомельскай вобласці вырабляецца 97,5 % холоднотянутой дроту з нелегіраванай сталі (357 з 366 тыс. тон). Вытворчасць будаўнічых зборных металаканструкцый раўнамерна размеркавана па абласцях і сталіцы, але Мінская вобласць і Мінск вырабляюць больш за палову гэтай прадукцыі (57,7 і 32,5 тыс. тон адпаведна з 146,4 тыс. тон). Вытворчасць катлоў цэнтральнага ацяплення значна скарацілася (з 22,4 тысяч у 2011 г. да 10,8 тысяч у 2016 г.) больш за тысячу катлоў вырабляецца ў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях[27]. У 2012 г. у Беларусі было выраблена 66,6 тыс. тон цвікоў, кнопак, клямараў і аналагічных вырабаў[28].
Каляровая металургія развіта недастаткова. У Мінску дзейнічае завод па пераплаўцы каляровых металаў (ААТ «Белколермет», ліцейны цэх размешчаны ў Гатава Мінскага раёна), у Гомелі і Мазыры — невялікія ліцейныя прадпрыемствы[25]. У 1990-я гады ў Мінску пачала дзейнічаць кампанія Алютэх з уласным ліцейным вытворчасцю (алюміній).
Навуковае забеспячэнне і падрыхтоўка кадраў ажыццяўляецца на шасці кафедрах ВНУ, Інстытутам тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук, «Інстытут БелННІЛіт». З 1972 года дзейнічае Інстытут парашковай металургіі.
Машынабудаванне
правіцьУ Беларусі вырабляецца шырокі спектр машынабудаўнічай прадукцыі. Гэта грузавыя аўтамабілі (МАЗ, БелАЗ), аўтобусы (МАЗ, Неман), тралейбусы (Белкамунмаш), трактары (Мінскі трактарны завод, Магілёўскі аўтамабільны завод), сельскагаспадпадарчая тэхніка (Гомсельмаш), тэлевізары (Гарызонт, Віцязь), халадзільнікі (АТЛАНТ), металарэжучыя станкі і многае іншае.
У Беларусі размешчаны Беларускі аўтамабільны завод (марка БелАЗ) — адзіны ў краінах СНД і адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў кар’ернай тэхнікі.
З 1997 па 2000 гг. на заводзе «Ford Union» у вёсцы Абчак пад Мінскам збіраліся камерцыйныя аўтамабілі Ford Transit і легкавыя Ford Escort. Магутнасці заводу дазвалялі збіраць да 6000 машын штогод. 12 мая 2000 г. вытворчасць аўтамабіляў была спыненая ў сувязі з нізкім попытам на прадукцыю. Агулам за амаль тры гады на беларускім заводзе былі сабраныя 3660 машын Ford. Пасля няўдалага досведу супрацоўніцтва з карпарацыяй «Ford» А. Ваганаў ад імя прадпрыемства «Юнісон» і ў звязцы з прадстаўніцтвам «Iran Khodro Group» пачало выпуск іранскія аўтамабіляў «Samand», якія набывалі міліцыя і іншыя ўрадавыя ўстановы[29].
Станкабудаванне
правіцьРаздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Хімічная прамысловасць
правіцьХімічная прамысловасць — адна з найбольш буйных галін беларускага прамысловага комплексу.
Вядучыя галіны хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці рэспублікі:
- Горнахімічнага, якая вырабляе калійныя ўгнаенні;
- Асноўная хімія, якая вырабляе хімічныя валокны і ніткі;
- Нафтахімічная галіна.
Хімічнай прамысловасцю выпускаюцца:
- Шкловалакно і вырабы на яго аснове;
- Мінеральныя ўгнаенні (калійныя, азотныя і фосфарныя);
- Звыш 200 тыпаразмераў шын;
- Поліэфірыныя валокны і ніткі;
- Поліэтылен высокага ціску (як базавых марак, так і кампазіцый на яго аснове, а таксама шырокі спектр поліакрілонітрыльных валокнаў);
- Поліамідныя валокны і ніткі, кордныя тканіны, а таксама першасны поліамід-6 і кампазіцыйныя матэрыялы на яго аснове.
Асноўныя прадпрыемствы гэтых галін, уключаючы па вытворчасці прадукцыі з сінтэтычных смол і пластычных мас, уваходзяць у склад канцэрна «Белнафтахім» і вырабляюць 92,6 % агульнага аб’ёму прадукцыі галіны. Яны з’яўляюцца асноўнымі экспарцёрамі хімічнай прамысловасці ў Беларусі[30].
Найбуйнейшыя нафтахімічныя прадпрыемствы — Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод усталяванай магутнасцю перапрацоўкі нафты 25 мільёнаў тон у год і Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод магутнасцю 16,5 мільёнаў тон у год[31].
Фармацэўтычная прамысловасць
правіцьУ 2016 годзе аб’ём фармацэўтычнага рынку Беларусі склаў 636,8 млн даляраў, гэта на 4 % менш, чым у 2015 годзе.
Доля айчынных лекавых сродкаў на рынку рэспублікі па выніках 2016 года ў вартасным выразе склала 51,9 %.
Аб’ём вытворчасці лекавых сродкаў у Беларусі ў 2016 годзе склаў 891,5 млн бел. рублёў, 70 % гэтага аб’ёму забяспечваюць дзяржаўныя фармацэўтычныя прадпрыемствы.
Экспарт лекавых сродкаў, вырабленых у Беларусі, у 2016 годзе склаў 115 млн долараў (рост на 12 %), пастаўкі ажыццяўляліся ў 29 краін.
Усяго па стане на 1 сакавіка бягучага года ў Беларусі зарэгістравана 4,5 тыс. лекавых сродкаў, у тым ліку 1,6 тыс. Айчыннай вытворчасці.
Абсалютная большасць фармацэўтычнай прадукцыі вырабляецца ў Мінску і Мінскай вобласці — у 2016 годзе імі выраблена фармацэўтычных прэпаратаў на суму 374,9 (38 %) і 445,3 млн рублёў (45 %) адпаведна. Пры гэтым прадпрыемствы Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей спецыялізуюцца на вытворчасці лекавых сродкаў і фармацэўтычных прэпаратаў, якія ўжываюцца ў ветэрынарыі: ў 2016 годзе яны склалі 42,3 з 69,1 млн. Рублёў агульнага выпуску фармацэўтычнай прадукцыі Віцебскай вобласці і 17,6 з 21 млн . рублёў у Магілёўскай вобласці, а ў Гомельскай вобласці ўся фармацэўтычная прадукцыя (8,3 млн рублёў) мела ветэрынарнае прызначэнне.
Лёгкая прамысловасць
правіцьУ лёгкай прамысловасці Беларусі працуюць 2250 прадпрыемстваў. 86 % прадпрыемстваў пераважна знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Буйныя прадпрыемствы ўваходзяць у канцэрн «Беллегпрам», які аб’ядноўвае 114 прадпрыемстваў, якія вырабляюць 80 % усёй прадукцыі лёгкай прамысловасці.
Адной з галоўных праблем тэкстыльнай і швейнай галіны Беларусі з’яўляецца высокі ўзровень зносу актыўнай часткі асноўных вытворчых фондаў (61,4 % у 2010 годзе). Сярэдняя заработная плата ў тэкстыльнай і швейнай прамысловасці амаль у 1,5 разы ніжэй сярэдняй па краіне (на 2010 год).
31 студзеня 2020 года Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову № 55, якая прадугледжвае пакрыццё з бюджэту працэнтаў па крэдытах некаторых прадпрыемстваў лёгпрама (Аршанскі льнокамбінат, Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне і Камволь)[32].
Дрэваапрацоўчая прамысловасць
правіцьГістарычна на тэрыторыі Беларусі дзейнічала мноства прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасці, і гэтая галіна засталася важнай часткай эканомікі на ўсёй тэрыторыі краіны.
Харчовая прамысловасць
правіцьАлкагольная прадукцыя
правіцьРэалізацыя гарэлкі: студзень-сакавік 2011 года — паказчык павялічыўся (у параўнанні з такім жа перыядам 2010) на 1,9 %: прададзена 2 млн 511,4 тыс. Дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 43,5 %.
Будаўнічая прамысловасць
правіцьБудаўнічая прамысловасць Беларусі выкарыстоўвае шматлікія радовішчы сыравіны для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.
Зноскі
- ↑ Светлагорскі ЦКК адкрыты для інвестараў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2018. Праверана 30 снежня 2017.
- ↑ Мелешко, В. И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина XVII-XVIII вв.) / В. И. Мелешко; АН БССР, Институт истории. — Минск: Наука и техника, 1975. — 247 с. — С. 107—115; Козловский, П. Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в.: (центральная и западная зоны) / П. Г. Козловский; АН БССР, Институт истории. — Минск: Наука и техника, 1974. — 182 с. — С. 76.
- ↑ Мелешко, В. И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина XVII-XVIII вв.) / В. И. Мелешко; АН БССР, Институт истории. — Минск: Наука и техника, 1975. — 247 с. — С. 107—115; Козловский, П. Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в.: (центральная и западная зоны) / П. Г. Козловский; АН БССР, Институт истории. — Минск: Наука и техника, 1974. — 182 с. — С. 76.
- ↑ Бураковская, Н. И. Промыслы и ремесла белорусов в период разложения феодализма и утверждения капитализма: (конец XVIII—XIX вв.): дис. ... канд. ист. наук / АН БССР, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора. — Минск: [б. и.], 1982. — 210 с. — С. 95; Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба: [т. 1-25]. [Т. 15], ч. 1: Минская губерния / сост. И. Зеленский. — СПб.: Главное управление Генерального штаба, 1864. — [2], V, 672, [10] л. карт., табл.: табл. — С. 215; [Т. 15], ч. 2: Минская губерния / сост. И. Зеленский. — СПб.: Главное управление Генерального штаба, 1864. — [2], VIII, IV, V, 701 с., [16] л. табл.: табл. — С. 124.
- ↑ Прамысловасць Беларусі. Статыстычны зборнік. — Мн.: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2017. — С. 28.
- ↑ Economic Complexity Rankings (ECI)
- ↑ GLOBAL RANKINGS & PROJECTIONS
- ↑ Прамысловасць Беларусі. Статыстычны зборнік. — Мн.: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2017. — С. 29.
- ↑ Прамысловасць Беларусі. Статыстычны зборнік. — Мн.: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2017. — С. 29.
- ↑ БССР // Штогоднік БСЭ — 1985. — М., 1985. — С. 104
- ↑ БССР // Штогоднік БСЭ — 1990. — М., 1990. — С. 110
- ↑ Статыстычны бюлетэнь. Студзень-верасень 2004. — Мн.: Мінстат РБ, 2004. С.82-88.
- ↑ Гадавыя дадзеныя
- ↑ Вытворчасць важнейшых відаў прамысловай прадукцыі ў 2011 годзе (аператыўныя дадзеныя)
- ↑ Статыстычны штогоднік Рэспублікі Беларусь, 2013. — С. 291—320.
- ↑ Вытворчасць асобных відаў прамысловай прадукцыі ў натуральным выразе Архівавана 22 кастрычніка 2014.
- ↑ Эканоміка // Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. С. 317.
- ↑ 1985 год
- ↑ 1990 год
- ↑ а б в г За 1990 год
- ↑ 1990 год
- ↑ Лічбы за 2012 годзе ўключаюць міні-трактары і трактары з дыстанцыйным кіраваннем
- ↑ Статыстычны штогоднік Рэспублікі Беларусь, 2013. — С. 298.
- ↑ Прадукцыя холдынгу «БМК» Архівавана 16 снежня 2017.
- ↑ а б в г Прамысловасць // Беларуская энцыклапедыя. — Т. 18, ч. 2: Беларусь. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 315.
- ↑ Вытворчасць пракату ў Беларусі ў 2016 г Архівавана 3 снежня 2020.
- ↑ Прамысловасць Беларусі. Статыстычны зборнік. — Мн.: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2017. — С. 126—128.
- ↑ Прамысловасць Беларусі. Статыстычны зборнік. — Мн.: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2013. — С. 162.
- ↑ Сімон Свістуновіч. Якія дзверы мы адчынім // Звязда : газета. — 23 лютага 2011. — № 35 (26899). — С. 6. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Хімічная прамысловасць у Беларусі Архівавана 1 кастрычніка 2016. (на 2013 г.) // «уся Беларусь»
- ↑ Прамысловасць // Беларуская энцыклапедыя. — Т. 18, ч. 2: Беларусь. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 314.
- ↑ Проценты по кредитам некоторых предприятий легпрома в 2020 году возместят из бюджета (руск.). БелТА (2 лютага 2020).