Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

(Пасля перасылкі з Савет Міністраў Беларусі)

Саве́т Міні́страў Рэспу́блікі Белару́сь — найвышэйшы орган выканаўчай улады, які ажыццяўляе кіраўніцтва сістэмай падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных устаноў, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у Беларусі. Савет Міністраў — Урад Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
скарочана — Саўмін РБ, СМ РБ
Выява лагатыпа
Дом Урада
Дом Урада
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Папярэдняе ведамства Савет міністраў БССР
Штаб-кватэра 220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11 (Дом Урада)
53°46′02″ пн. ш. 27°41′02″ у. д.HGЯO
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка
Першы намеснік Мікалай Снапкоў
Намеснікі Анатоль Сівак, Ігар Петрышэнка, Юрый Назараў, Леанід Заяц
Сайт government.gov.by
Палітыка
Беларусь

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі


Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары

  • Палітычныя партыі
  • Рэферэндумы:
  • Парламенцкія выбары:
  • Прэзідэнцкія выбары:

Да прыняцця зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 года, Урад Рэспублікі Беларусь афіцыйна называўся Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Старшынёй Савета Міністраў з’яўляецца Прэм’ер-міністр. З 1994 года ён прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, з 1996 года — са згоды ніжняй палаты Парламента Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Беларусі ў сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і адказны перад Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь.

Урад складае свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Намеснікамі Прэм’ер-міністра з’яўляюцца першы намеснік прэм’ер-міністра і намеснікі прэм’ер-міністра[1].

У склад Савета Міністраў Беларусі ўваходзяць[1]:

  • Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь,
  • намеснікі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь,
  • кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
  • старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь,
  • міністры,
  • старшыні дзяржаўных камітэтаў,
  • кіраўнік Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь,
  • старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
  • старшыня Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў,
  • іншыя службовыя асобы па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасць

правіць

Савет Міністраў:

  1. кіруе сістэмай падпарадкаваных яму органаў дзяржаўнага кіравання і іншых органаў выканаўчай улады, у ліку якіх[2]:
  2. распрацоўвае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі і прымае меры па іх рэалізацыі;
  3. распрацоўвае і прадстаўляе Прэзідэнту для ўнясення ў Парламент праект рэспубліканскага бюджэту і справаздачу аб яго выкананні;
  4. забяспечвае правядзенне адзінай эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў галіне навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, экалогіі, сацыяльнага забеспячэння і аплаты працы;
  5. прымае меры па забеспячэнню правоў і свабод грамадзян, абароне інтарэсаў дзяржавы, нацыянальнай бяспецы і абараназдольнасці, ахове ўласнасці і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю;
  6. выступае ад імя ўласніка ў дачыненні да маёмасці, якая з’яўляецца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь, арганізуе кіраванне дзяржаўнай уласнасцю;
  7. забяспечвае выкананне Канстытуцыі, законаў і дэкрэтаў, указаў і распараджэнняў Прэзідэнта;
  8. адмяняе акты міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
  9. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй, законамі і актамі Прэзідэнта.

Урад Рэспублікі Беларусь выдае пастановы, якія маюць абавязковую сілу на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прэм’ер-міністр выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні.

Адстаўка Урада

правіць

Урад або любы член Урада маюць права заявіць Прэзідэнту аб сваёй адстаўцы, калі лічаць немагчымым далейшае ажыццяўленне ўскладзеных на іх абавязкаў. Урад заяўляе Прэзідэнту аб адстаўцы ў выпадку выказвання Палатай прадстаўнікоў вотуму недаверу Ураду.

Прэм’ер-міністр можа паставіць перад Палатай прадстаўнікоў пытанне аб даверы Ураду па прадстаўленай праграме або з канкрэтнай нагоды. Калі Палата прадстаўнікоў у даверы адмаўляе, Прэзідэнт мае права ў дзесяцідзённы тэрмін прыняць рашэнне аб адстаўцы Урада або аб роспуску Палаты прадстаўнікоў і назначэнні новых выбараў. Пры адхіленні адстаўкі Урад прадаўжае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы. Прэзідэнт мае права па ўласнай ініцыятыве прыняць рашэнне аб адстаўцы Урада і вызваліць ад пасады любога члена Урада.

У выпадку адстаўкі або складання паўнамоцтваў Урад Рэспублікі Беларусь па даручэнню Прэзідэнта прадаўжае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да сфарміравання новага Урада.

Цяперашні склад

правіць
# Пасада Кіраўнік На пасадзе з
1. Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка з 2020
2. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крутой з 2024
3. Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіль Герасімаў з 2020
4. Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Павел Калаур з 2014
5. Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў з 2020
6. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
(пытанні будаўніцтва, ЖКГ, транспарту)
Анатоль Сівак з 2020
7. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
(сацыяльная сфера: ахова здароўя, адукацыя, культура, спорт)
Ігар Петрышэнка з 2018
8. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
(сельская гаспадарка)
вакансія з 2024
9. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
(прамысловасць, энергетыка)
Пётр Пархомчык з 2022
10. Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін з 2020
11. Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец з 2022
12. Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Руслан Пархамовіч з 2020
13. Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Аляксандр Хаджаеў з 2024
14. Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Аляксей Багданаў з 2021
15. Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла з 2023
16. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў з 2024
17. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў з 2024
18. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч з 2020
19 Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кулік з 2022
20. Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Вадзім Сіняўскі з 2021
21. Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяргей Налівайка з 2014
22. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь Аляксандр Яфімаў з 2024
23. Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Наталля Паўлючэнка з 2024
24. Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Сяргей Масляк з 2024
25. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Анатоль Ліневіч з 2024
26. Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук з 2018
27. Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган з 2018
28. Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Ляхновіч з 2023
29. Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Іван Кубракоў з 2020
30. Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Юрый Селіверстаў з 2020
31. Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрый Чабатар з 2024
32. Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч з 2018
33. Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленка з 2024
34. Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Пантус з 2020
35. Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Матусевіч з 2020
36. Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Шлычкоў з 2021
37. Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Алена Маргунова з 2024
38. Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Арлоўскі з 2020
39. Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Канстанцін Моластаў з 2023
40. Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Іван Тэртэль з 2020
41. Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў з 2013
42. Старшыня Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў Інэса Караткевіч з 2024

Прэзідыум Савета Міністраў

правіць

Для аператыўнага вырашэння пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, створаны Прэзідыум Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У склад Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі ўваходзяць[1]:

  • Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
  • намеснікі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
  • кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
  • Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
  • Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
  • Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь
  • Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь

Цяперашні склад Прэзідыума Савета Міністраў

правіць
Пасада Кіраўнік
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка
Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь вакансія
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пётр Пархомчык
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вакансія
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіль Герасімаў
Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Павел Калаур
Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрый Чабатар
Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Юрый Селіверстаў
Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б в Закон Республики Беларусь 23 июля 2008 г. № 424-З «О Совете Министров Республики Беларусь» (руск.). Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь (4 верасня 2010).
  2. Урад Беларусі(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь. БелТА (4 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2012. Праверана 9 верасня 2012.

Літаратура

правіць
  • Пляхимович И. И. Комментарий к Конституции Республики Беларусь: в 2 т. — Минск: Амалфея, 2015. — Т. 2. — 984 с.

Спасылкі

правіць