Вадзім Іванавіч Сіняўскі
Вадзі́м Іва́навіч Сіня́ўскі (нар. 15 мая 1970, Маладзечна, Мінская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, праваахоўнік. Генерал-маёр міліцыі (2017), генерал-маёр унутранай службы (2021). Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (з 2021).
Вадзім Іванавіч Сіняўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Аляксандравіч Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Вашчанка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч, Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас, Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Сычэўскі | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Разянкоў | ||||||
Нараджэнне |
15 мая 1970 (54 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1992 — цяперашні час | ||||||
Прыналежнасць | Беларусь | ||||||
Род войскаў | унутраныя войскі | ||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і рабочых. Бацька — Іван Канстанцінавіч, працаваў на заводзе «Зеніт» токарам, маці — Антаніна Антонаўна, працавала на тым жа заводзе размеркавальнікам работ. Вучыўся ў музычнай школе, іграў у духавым аркестры і рыхтаваўся паступаць на ваеннага дырыжора[1]. Скончыў Вілейскую сярэднюю школу № 3 у 1987 годзе[2].
Пасля школы паступіў у Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча МУС СССР, якое скончыў у 1991 годзе. Пачынаючы з другога курса наведваў «гарачыя кропкі». Павінен быў размяркоўвацца ў дывізію імя Дзяржынскага, але прыняў рашэнне працягнуць вучобу курсавым афіцэрам. Са жніўня 1991 па снежань 1992 года — камандзір узвода роты курсантаў Саратаўскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча МУС СССР[1].
Вярнуўся ў Беларусь і з прычыны адсутнасці месцаў ва ўнутраных войсках[1] у снежні 1992 года паступіў на службу ў МУС участковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Мядзельскага райвыканкама. У 1994—1998 гадах працаваў старшым участковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх, участковым інспектарам міліцыі, старшым участковым інспектарам міліцыі Крывіцкага ўчастка міліцыі АУС Мядзельскага райвыканкама.
У жніўні 1998 — чэрвені 2003 года — начальнік аператыўна-арганізацыйнай службы, намеснік начальніка АУС Мядзельскага райвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі.
У 2002 годзе завочна скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[1], пасля чаго ў 2003 годзе прызначаны на пасаду начальніка Валожынскага РАУС. У кастрычніку 2005 года прызначаны намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі УУС Мінскага аблвыканкама — начальнікам упраўлення аховы правапарадку. Займаў гэту пасаду да канца 2009 года[3].
Са снежня 2009 па красавік 2012 года ў званні палкоўніка працаваў начальнікам трэцяга аддзела ўпраўлення аховы аб’ектаў Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[3].
У красавіку 2012 года ўзначаліў Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[3].
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2014 года прызначаны начальнікам УУС Гродзенскага аблвыканкама. 4 сакавіка 2017 года прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра міліцыі[4].
У верасні 2017 года кіраваў пошукамі 10-гадовага Максіма Мархалюка — адзінага зніклага і не знойдзенага хлопчыка ў вобласці[5]. 13 жніўня 2021 года, у час пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў, наведаў бастуючых рабочых прадпрыемства «Хімвалакно» і выбачыўся перад грамадзянамі, якія пацярпелі ў выніку прымянення фізічнай сілы на пратэстах, і заявіў, што ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі распачалі 12 крымінальных спраў[6]. 17 жніўня афіцыйна на сайце УУС выбачыўся перад гродзенцамі за прымяненне сілы ў дачыненні да ўдзельнікаў акцый пратэстаў[7]. Аднак пазней ён выказаў словы гордасці і падзякі супрацоўнікам АМАП, якія ў цяжкую хвіліну ўсталі на абарону дзяржавы і яе канстытуцыйнага ладу[5].
11 сакавіка 2021 года вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама і прызначаны Міністрам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь[3]. Адначасова ў парадку пераатэстацыі В. І. Сіняўскаму прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы[8].
Грамадская дзейнасць
правіць30 верасня 2014 года абраны на пасаду старшыні Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама»[5], якую пакінуў у 2021 годзе.
Сям’я
правіцьЖанаты, мае дваіх дзяцей. Сын — кандыдат у майстры спорту па стэндавай стральбе, скончыў Акадэмію МУС, праходзіць службу ў службе крымінальнага вышуку[1].
Узнагароды
правіць- Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»[3].
- Медаль «За бездакорную службу» I, II і III (21 студзеня 2004)[9] ступеняў.
- Памятны медаль «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава).
- Медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага (Беларуская праваслаўная царква, 30 красавіка 2014)[10].
- Юбілейныя медалі Беларусі і СССР: «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў», «80 год беларускай міліцыі», «90 год міліцыі Беларусі», «100 год міліцыі Беларусі», «150 год пажарнай службе Беларусі», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь», «20 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», «70 год Узброеных Сіл СССР».
Зноскі
правіць- ↑ а б в г д Мария Зубрицкая. «Служить, пока нужен стране». Интервью с начальником УВД Гродненского облисполкома Вадимом Синявским. // Гродзенская праўда, 23 мая 2020. (руск.)
- ↑ Юлия Лахвич. Каким в Вилейской школе запомнили нового главу МЧС(недаступная спасылка). // Kraj.by, 14 сакавіка 2021. (руск.)
- ↑ а б в г д Сіняўскі назначаны міністрам па надзвычайных сітуацыях. // БелТА, 11 сакавіка 2021. (бел.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь 4 марта 2017 г. № 61 «О присвоении специального звания»
- ↑ а б в Алена Кавальчук. 9 фактаў пра былога начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзіма Сіняўскага. Цяпер ён — міністр па надзвычайных сітуацыях. // Hrodna.life, 11 сакавіка 2021. (бел.)
- ↑ В Гродно работники «Химволокно» встретились с руководством города и УВД Архівавана 14 ліпеня 2021.
- ↑ Вадзім Сіняўскі стаў новым кіраўніком МНС Беларусі. Ён кіраваў міліцыяй Гродна, разганяў пратэсты і прабачаўся за гвалт
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь 11 марта 2021 г. № 92 «О В. И. Синявском»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 21 студзеня 2004 г. № 32 «Аб узнагароджанні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
- ↑ Минские епархиальные ведомости № 3 (110) / 2014 — С.49
Спасылкі
правіць- Біяграфія на сайце БФСТ «Дынама» (руск.). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2021.
- Біяграфія Архівавана 23 кастрычніка 2021. на сайце Дэпартамента аховы МУС Беларусі (руск.)