Юбілейны медаль «150 год пажарнай службе Беларусі»

юбілейны медаль

Юбіле́йны меда́ль «150 год пажа́рнай слу́жбе Белару́сі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 4 жніўня 2003 г.

Юбілейны медаль «150 год пажарнай службе Беларусі»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца

1. Працаўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці;

2. ветэраны пажарнай службы, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, члены грамадскіх аб'яднанняў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці па ахове насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэнне пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекі, грамадзянскай абароны;

3. грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі СССР і Рэспублікі Беларусь за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Падставы ўзнагароджання У гонар МНС РБ.
Дата заснавання 4 жніўня 2003
Статус уручаецца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне правіць

Медаль прысуджаецца ў гонар МНС РБ.

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца:

  • Працаўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці;
  • ветэраны пажарнай службы, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, члены грамадскіх аб'яднанняў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці па ахове насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэнне пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекі, грамадзянскай абароны;
  • грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі СССР і Рэспублікі Беларусь за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый.