Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Юбіле́йны меда́ль «60 год вызвале́ння Рэспу́блікі Белару́сь ад няме́цка-фашы́сцкіх захо́пнікаў» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 28 мая 2004 г.
Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» | ||
---|---|---|
|
||
Краіна | Беларусь | |
Тып | Медаль | |
Каму ўручаецца |
1. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны; 2. замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, якія пастаянна пражываюць за мяжамі Рэспублікі Беларусь, якія непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; |
|
Падставы ўзнагароджання | У гонар вызвалення терыторыі Беларусі ад нямецкай акупацыі. | |
Дата заснавання | 28 мая 2004 | |
Статус | уручаецца | |
Старэйшая | медаль Жукава | |
Малодшая | юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» | |
![]() |
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджваннеПравіць
Медаль прысуджаецца ў гонар вызвалення терыторыі Беларусі ад нямецкай акупацыі.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца:
- Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;
- замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, якія пастаянна пражываюць за мяжамі Рэспублікі Беларусь, якія непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;
- вайскоўцы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, дзяржаўныя служачыя і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, ўвекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных святу вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Агульны тыраж медалёў склаў 70000 штук. Вытворчасцю медалёў займалася прадпрыемства «СЭНС-ГЕРАЛЬДЫКА»