Дэпартамент аховы МУС РБ
Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — служба Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Дэпартамент аховы МУС РБ | |
---|---|
Тып арганізацыі | орган улады |
ohrana.gov.by |
Задачы
правіць- суправаджэнне грузаў пры транспартаванні
- ахова маёмасці грамадзян і юрыдычных асоб
- ахова дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў
- забеспячэнне бяспекі фізічных асоб
- сертыфікацыя ахоўнага абсталявання і падрыхтоўка дакументацыі для выдачы ліцэнзіяў на ажыццяўленне ахоўнай дзейнасці
Гісторыя
правіцьСлужба аховы пры МУС была створана ў 1952 годзе на базе аддзела прамысловай міліцыі і ў адпаведнасці з Палажэннем, зацверджаным 30 лістапада 1920 года.
Да 1991 года служба аховы звалася ўпраўленнем пазаведамаснай аховы пры МУС.
Савет Міністраў БССР Пастановай ад 24 ліпеня 1991 года № 286 падтрымаў прапанову Міністэрства ўнутраных спраў БССР аб арганізацыі дзейнасці аб'яднання «Ахова» пры міністэрстве.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2004 года № 268 на базе аб'яднання «Ахова» створаны Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў.
Склад
правіць- міліцэйскія, ваенізаваныя, вартаўнічыя падраздзяленні;
- інжынерна-тэхнічны і абслуговы персанал;
- Мінскае гарадское ўпраўленне;
- 6 абласных упраўленняў;
- упраўленне па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў;
- навучальны цэнтр;
- цэнтры па сертыфікацыі тэхнічных сродкаў ахоўна-пажарнай сігналізацыі, баявой падрыхтоўцы.
Начальнікі
правіць- маёр міліцыі Гаўрыіл Дзмітрыевіч Малыгін (1954—1956).
- падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Афанасьевіч Строкін (1956—1958).
- падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Мікалаевіч Вінаградаў (1958—1963).
- палкоўнік міліцыі Мікалай Аляксеевіч Стулаў (1964—1970).
- палкоўнік міліцыі Уладзімір Васільевіч Нелюбін (1971—1984).
- палкоўнік міліцыі Анатоль Фаміч Шэрмалотаў (1985—1988).
- генерал-маёр міліцыі Юрый Васільевіч Тарабрын (1988—1994).
- генерал-маёр міліцыі Аляксандр Сямёнавіч Шчурко (1994—2001).
- палкоўнік міліцыі Адам Вікенцьевіч Азарэвіч (2001—2004).
- палкоўнік міліцыі Віктар Валянцінавіч Жыбуртовіч (2004—2005).
- палкоўнік міліцыі Сяргей Аляксандравіч Буйноўскі (2005—2012).
- палкоўнік міліцыі Вадзім Іванавіч Сіняўскі (2012—2014).
- генерал-маёр міліцыі Сяргей Мікалаевіч Хаменка (2014—2019).
- палкоўнік міліцыі Аляксандр Святаслававіч Шэпелеў (з 2019).