Сяргей Эдуардавіч Налівайка
Сяргéй Эдуáрдавіч Налівáйка (нар. 1973, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
Сяргей Эдуардавіч Налівайка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Уладзімір Палуян | ||||||
Нараджэнне |
24 кастрычніка 1973 (51 год) |
||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьУ 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У 1995—2003 гадах працаваў на розных пасадах у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па г. Бабруйску.
У 2003—2005 гадах — намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска. У 2005 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2005—2010 гадах — начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне Магілёва.
З 2010 года — першы намеснік міністра па падатках і зборах. З 27 снежня 2014 года — міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2].
2 снежня 2024 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Магілёўскай вобласці[3].
Зноскі
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ Міністр культуры, памочнік Прэзідэнта, кіраўнікі кампаній і намеснікі міністраў. Падрабязнасці кадравага дня ў кіраўніка дзяржавы
Спасылкі
правіць- Біяграфія на старонцы Беларускага тэлеграфнага агенцтва