Уладзімір Мікалаевіч Палуян

Уладзі́мір Мікала́евіч Палуя́н (нар. 11 лютага 1961, Некрашэвічы, Турэцкі сельсавет, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (2009—2014).

Уладзімір Мікалаевіч Палуян
Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
4 снежня 2009 — 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Ганна Дзейка
Пераемнік Сяргей Налівайка
Нараджэнне 11 лютага 1961(1961-02-11) (63 гады)
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны служачы

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1988), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2006).

У 19821988 гадах працаваў на МТЗ фрэзэроўшчыкам, наладчыкам, сакратаром камітэту камсамола.

У 19911994 гадах — дырэктар шматпрофільнага малога прадпрыемства «Цімэн» у Мінску.

У 19941997 гадах — вядучы спецыяліст, галоўны эксперт Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь.

У 19972002 гадах — галоўны спецыяліст, начальнік упраўлення, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Камітэту дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь.

У 20022004 гадах — начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне Мінску.

З 2004 года — першы намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

З 4 снежня 2009 да 27 снежня 2014 года — Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

Санкцыі ЕС правіць

10 кастрычніка 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[1]. Міністр па падатках і зборах рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года быў прызначаны адказным за дзейнасць падатковых органаў, якія падтрымалі крымінальную справу супраць праваабаронцы Алеся Бяляцкага, выкарыстоўваючы падставу у выглядзе ўхілення ад сплаты падаткаў[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • ПОЛУЯН ВЛАДИМИР НИКОЛАЕВИЧ(руск.) // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников. 75 лет

(1933—2008). — Мн.: БГЭУ, 2008. — С. 293. — ISBN 978-985-484-515-9.

Спасылкі правіць