Кантрольная палата Рэспублікі Беларусь

Кантро́льная пала́та Рэспу́блікі Белару́сь — вышэйшы орган фінансава-эканамічнага кантролю ў Беларусі ў 19921996 гадах. Утваралася Вярхоўным Саветам, дзейнічала пад яго кіраўніцтвам і была падсправаздачная яму. Ажыццяўляла кантроль за выкананнем рэспубліканскага бюджэту, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці, выкананнем актаў Вярхоўнага Савета, якія рэгулявалі адносіны дзяржаўнай уласнасці, гаспадарчыя, фінансавыя і падаткавыя адносіны. Старшыню палаты выбіраў Вярхоўны Савет тэрмінам на 5 гадоў. Функцыі, паўнамоцтвы, склад і структура Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь вызначаліся Законам «Аб кантрольнай палаце Рэспублікі Беларусь» ад 13 сакавіка 1992 года. Скасавана паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 1996 года. Яе функцыі ўскладзены на Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[1][2].

Зноскі

  1. Кантрольная палата Рэспублікі Беларусь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 91.
  2. Кантрольная палата Рэспублікі Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 6—7.

Літаратура правіць