Ігар Віктаравіч Петрышэнка
Ігар Віктаравіч Петрышэнка (19 кастрычніка 1965, вёска Неглюбка, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дыпламат і дзяржаўны дзеяч. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (2012—2018). З 18 жніўня 2018 года Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[1].
Ігар Віктаравіч Петрышэнка | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
з 18 жніўня 2018 | ||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Румас | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Васіль Жарко | |
| ||
10 верасня 2012 — 18 жніўня 2018 | ||
Прэм’ер-міністр | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Андрэй Кабякоў | |
Пераемнік | Уладзімір Сямашка | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | дыпламат | |
Нараджэнне | 19 кастрычніка 1965 (55 гадоў) |
БіяграфіяПравіць
Скончыў з залатым медалём Вільнюскае вышэйшае каманднае вучылішча радыёэлектронікі СПА (1986 г.), з адзнакай — Ваенны Чырванасцяжны інстытут (1992 г.) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1998 г.).
У 1986—1996 гг. — Служба ва Узброеных Сілах на афіцэрскіх пасадах.
У 1996—1999 гг. — дарадца, галоўны саветнік, начальнік дагаворна-прававога ўпраўлення апарату Міністра па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў Апарату Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, затым Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 1999—2001 гг. — начальнік упраўлення міждзяржаўнага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 2001 года па люты 2003 г. — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю — начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З лютага па жнівень 2003 г. — намеснік начальніка ўпраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Са жніўня 2003 па снежань 2007 г. — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Са снежня 2007 па люты 2008 г. — начальнік упраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З лютага 2008 г. па 2012 год — Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
18 жніўня 2018 года прызначаны на пасаду Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[2].
УзнагародыПравіць
- медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» I ступені (2015)[3].
Зноскі
- ↑ Лукашенко сменил руководство правительства, премьером назначен Румас (руск.) . БЕЛТА. Праверана 18 жніўня 2018.
- ↑ Прэзідэнт змяніў кіраўніцтва ўрада
- ↑ Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“»