Андрэй Іванавіч Іванец

Андрэй Іванавіч Іванец (нар. 17 верасня 1984, Мінск) — беларускі хімік, доктар хімічных навук (2017), дацэнт (2016).

Андрэй Іванавіч Іванец
Дата нараджэння 17 верасня 1984(1984-09-17) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (2006). З 2006 года ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, з 2011 года загадчык лабараторыі. З 2016 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, з 2019 года галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі. Адначасова, з 2018 года прафесар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. З 2013 года старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання[1].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Навуковыя працы прысвечаны калоіднай хіміі і даследаванню неарганічных порыстых матэрыялаў з зададзенай структурна-фазавай арганізацыяй і хіміяй паверхні. Распрацаваў фізіка-хімічныя асновы атрымання і рэгулявання структуры і якасцей неарганічных мембранавых, сарбцыйных і каталітычна актыўных матэрыялаў, а таксама абгрунтаваў іх эфектыўнасць у працэсах ачысткі прыродных і тэхналагічных водных асяроддзяў ад іонаў таксічных металаў, радыенуклідаў, фарбавальнікаў і фармсубстанцый. Выявіў механізмы структураўтварэння і фарміравання мікрафільтрацыйных керамічных мембран на аснове прыроднага аскіду Si(IV) Беларусі і іншых краін. Распрацаваў сарбенты на аснове змяшаных фасфатаў шматвалентных металаў для ачысткі вадкіх радыеактыўных адходаў са складаным радыенуклідным саставам і высокай солезмяшчальнасцю. Устанавіў сарбцыйныя, кінетычныя і тэрмадынамічныя заканамернасці выцягвання іонаў цяжкіх металаў сарбентамі на аснове мадыфікаванага прыроднага даламіту на прыкладзе мадэльных водных раствораў і рэальных сцёкавых вод. Упершыню прапанаваў новыя складанааксідныя сістэмы для атрымання каталітычна актыўных матэрыялаў, эфектыўных у працэсах ачысткі ад жалеза і дэманганацыі прэсных і мінеральных артэзіянскіх вод. Распрацаваў Фентон-падобныя каталізатары і ўстанавіў механізм каталітычнай дэструкцыі цяжкаакісляльных таксічных палютантаў на прыкладзе шэрагу фармсубстанцый і арганічных фарбавальнікаў.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі і 6 патэнтаў.

УзнагародыПравіць

Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь апірантам (2009) і таленавітым маладым вучоным (2014), лаўрэат конкурсу «100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2018), лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і фонду падтрымкі адукацыі і навукі Алфёраўскага фонду для маладых вучоных (2015), стыпендыят Сусветнай федэрацыі вучоных (2015)[2].

Асноўныя працыПравіць

  • Сорбционные и каталитически активные материалы на основе природного доломита: получение, свойства, применение. — Мн.: Беларуская навука, 2016.
  • Manganese and Copper Oxide Catalysts Deposited on Dolomite Substrate for Groundwater Purification // Dolomite: Formation, Characteristics and Environmental Impact. — New York, USA: Nova Science Publishers, Inc., 2017.
  • Effect of phase composition of natural quartz raw material on characterization of microfiltration ceramic membranes // Ceramics International. — 2016. — Vol. 42.
  • Sorption behavior of 85Sr onto manganese oxides with tunnel structure // Journal of Radioanalytical and Nuclear Chemistry. — 2018. — Vol. 316.
  • Effect of metal ions adsorption on the efficiency of Methylene Blue degradation onto MgFe2O4 as Fenton-like catalysts // Colloids and Surfaces A: Physicochemical and Engineering Aspects. — 2019. — Vol. 571.
  1. Іванец Андрэй Іванавіч
  2. Андрэй Іванавіч Іванец