Ігар Васільевіч Карпенка
Ігар Васільевіч Карпе́нка (нар. 28 красавіка 1964, г. Новакузнецк, Кемераўская вобласць, РСФСР, СССР) — беларускі палітык і педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III і IV скліканняў. Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2016—2021), старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Беларусі (з 13 снежня 2021 года)[1].
Ігар Васільевіч Карпенка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Лідзія Ярмошына | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Міхаіл Жураўкоў | ||||||
Пераемнік | Андрэй Іванец | ||||||
Нараджэнне |
28 красавіка 1964 (60 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўнік гісторыі, грамадазнаўства і англійскай мовы[2].
Працоўную дзейнасць пачаў старшым піянерважатым у Азінскай сярэдняй школе Полацкага раёна Віцебскай вобласці[2]. Служыў у шэрагах Узброеных Сіл СССР. Член КПСС з 1984 года[3]. Працаваў сакратаром камітэта камсамола, начальнікам аддзела, упраўлення выхаваўчай працы, прарэктарам па выхаваўчай і сацыяльнай працы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка[2].
Удзельнічаў у адраджэнні Камуністычнай партыі Беларусі, быў другім сакратаром ЦК КПБ і першым сакратаром Мінскага гарадскога камітэта КПБ[3].
У 2004—2008 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання. Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі[2].
У 2008—2012 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV склікання. Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і сувязях з СНД[2][3].
У ліпені 2011 года прызначаны на пасаду намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Ігар Карпенка выказваўся супраць беларускай лацінкі і прапаноўваў пераводзіць назвы станцый метро на рускую мову[4].
У кастрычніку 2012 года абраны першым сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі[3].
15 снежня 2016 года прызначаны на пасаду Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пры ім пачалася актыўная работа па ўраўнаванні ўсіх школ і вучняў. Вынікам стала адмена экзаменаў пры паступленні ў гімназіі[5].
11 лютага 2019 года вучань 10-га класа СШ № 2 у Стоўбцах напаў з нажом на настаўніцу і школьнікаў. У выніку загінулі педагог і старшакласнік, а двое вучняў былі параненыя. Распараджэннем Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі міністру адукацыі Беларусі Ігару Карпенку аб’яўлена вымова за «непрыняцце належных мер па забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання дзяцей ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі»[6].
У сярэдзіне верасня 2019 года адбыўся рэзанансны выпадак, калі настаўніца пачатковых класаў школы № 15 Гомеля пагражала стукнуць школьніка партай і абражала яго[7]. Інцыдэнт з вучнем 4-га класа на ўроку знялі на тэлефон аднакласнікі, а бацькі выклалі ролік у інтэрнэт. Настаўніцу вышэйшай катэгорыі з вялікім педагагічным стажам звольнілі[8]. Але ў выніку настаўніцу аднавілі на працы па прамым указанні Аляксандра Лукашэнкі[9][10], а міністр адукацыі Ігар Карпенка быў папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці[11].
13 снежня 2021 года быў прызначаны кіраўніком Цэнтральнай выбарчай камісіі[1].
У сакавіку 2022 года Карпенка быў уключаны ў санкцыйны спіс Канады[12]. З чэрвеня 2022 года знаходзіцца пад персанальнымі санкцыямі ЕС як кіраўнік ЦВК РБ[13]; пасля да гэтых санкцый далучылася і Швейцарыя[14]. Раней Карпенка ў 2011[15][16]—2016[17][18] гадах ужо знаходзіўся ў чорным спісе ЕС як старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі.
У сакавіку 2023 года Карпенку і іншых сябраў беларускага ЦВК унеслі ў санкцыйны спіс ЗША[19].
Узнагароды
правіць- ордэн Пашаны,
- юбілейны медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»,
- медаль «За працоўныя заслугі»[2],
- падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта па справах моладзі Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта,
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Сям’я
правіцьЖанаты, мае сына Аляксея.
Зноскі
- ↑ а б [1] Архівавана 13 снежня 2021. У Беларусі прызначаны новы кіраўнік Цэнтрвыбаркама
- ↑ а б в г д е Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 26 чэрвеня 2019. (руск.)
- ↑ а б в г Карпенко Игорь Васильевич. СКП-КПСС Архівавана 19 снежня 2016.
- ↑ Лемцюгова: Там заселі нейкія здраднікі. Радыё Свабода
- ↑ bdg.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ svaboda.org
- ↑ belta.by
- ↑ gp.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Канада расширила санкции против белорусских властей (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2022. Праверана 30 красавіка 2022.
- ↑ ЕС ввел санкции против Москвы и Минска. В списке основатель "Яндекса" Волож, Алина Кабаева и глава ЦИК Беларуси (руск.). Настоящее Время (3 чэрвеня 2022). Праверана 20 студзеня 2023.
- ↑ Searching for subjects of sanctions (англ.). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2021.
- ↑ Олег Медведєв. Чорний список ЄС. Як він може виглядати (укр.). Українська правда (25 лютага 2011).
- ↑ Список белорусских чиновников, попавших под санкции ЕС (руск.). Telegraf.by (2 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2021. Праверана 24 жніўня 2021.
- ↑ Лавникевич, Денис. Батьке простили старые грехи (руск.). Газета.ru (15 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2021. Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ История европейских санкций в отношении Белоруссии (руск.). ТАСС (12 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2020. Праверана 13 студзеня 2021.
- ↑ США ввели санкции против БелАЗа и самолета Лукашенко (руск.). РБК (24 сакавіка 2023). Праверана 26 сакавіка 2023.
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 26 чэрвеня 2019. (руск.)