Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў
Міхаі́л Анато́льевіч Жураўко́ў (19 лістапада 1961, Салігорск, Мінская вобласць, цяпер Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014—2016), доктар навук.
Міхаіл Жураўкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Папярэднік | Сяргей Маскевіч | ||||||
Пераемнік | Ігар Карпенка | ||||||
Нараджэнне |
19 лістапада 1961 (63 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 19 лістапада 1961 года ў Салігорску. Скончыў механіка-матэматычны факультэт БДУ (1979—1984), завочную аспірантуру пры БДУ (1984—1987), доктар фізіка-матэматычных навук (1993)[1].
У 1993—1996 — намеснік начальніка службы аўтаматызаванай сістэмы кіравання прадпрыемствам па распрацоўцы і ўкараненні на прадпрыемстве Беларуськалій[1].
У 1996—1997 — прафесар кафедры тэарэтычнай механікі БНТУ. З 1997 года — прафесар кафедры тэарэтычнай механікі і робататэхнікі БДУ, з 1999 — загадчык кафедры, з сакавіка 2007 — дэкан механіка-матэматычнага факультэта. Са студзеня 2009 года — першы прарэктар[1].
27 снежня 2014 года прызначаны міністрам адукацыі Беларусі[2].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4]. Пакінуў пасаду міністра ў снежні 2016 года. Вярнуўся працаваць у БДУ, на кафедру тэарэтычнай і прыкладной механікі механіка-матэматычнага факультэта.
Узнагароды і званні
правіць- медаль Францыска Скарыны (2011)[5],
- Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (28 чэрвеня 2021)[6].
Зноскі
- ↑ а б в Журавков Михаил Анатольевич (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2015. Праверана 28 снежня 2014.
- ↑ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні . Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2014). Праверана 28 снежня 2014.
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)
Спасылкі
правіць- Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні . Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2014). Праверана 28 снежня 2014.
- Міхаіл Жураўкоў стаў доктарам навук у 32 гады — хто ён, новы міністр адукацыі? . Наша Ніва (27 снежня 2014). Праверана 28 снежня 2014.