Адкрыць галоўнае меню

Беларуськалій — прадпрыемства па здабычы калійнай солі, заснаванае ў 1963 годзе на аснове Старобінскага радовішча (Салігорскі раён). Мае 4 руднікі і прадстаўніцтвы ў Аўстрыі (Вена) і Літве (Вільнюс). Вырабляе калійныя ўгнаенні і харчовую соль, якія большасцю пастаўляе за мяжу. На долю прадпрыемства ў 2010 г. прыпадала 16 % сусветнай вытворчасці калію (8,6 млн тон)[1]. З 25 верасня 2005 г. замежныя пастаўкі ажыццяўляе праз сумеснае з расійскім «Уралкаліем» (Бярэзнікі, Пермскі край) ЗАТ «Беларуская калійная кампанія». З 6 лістапада 2014 г. пасаду кіраўніка займае Іван Галаваты[2].

ААТ «Беларуськалій»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1963
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Салігорск
Ключавыя фігуры генеральны дырэктар
Галаваты Іван Іванавіч
Галіна Хімічная прамысловасць
Прадукцыя хлорысты калій
Абарот 5189 мільярдаў рублёў (2010; 1733 мільёнаў $)
Чысты прыбытак 1842 млрд руб (2010; 615 млн $)
Колькасць супрацоўнікаў 20 тыс. (2011)
Матчына кампанія Белнафтахім
Сайт www.kali.by
Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Выступ В. Курбыка перад рабочымі «Раммантажбуд»
Другое рудаўпраўленне
Адвалы Другога рудаўпраўлення

ГісторыяПравіць

 
Міхаіл Блішч. «Капры Салігорска», пачатак 1960-х

У 1949 г. было адкрыта адно з найбуйнейшых у свеце радовішчаў калійнай солі — Старобінскае калійнае радовішча. У 19491952 гг. на радовішчы праводзіліся першапачатковыя геалагаразведачныя работы для вызначэння формы і аб'ёму здабычы. Першая чарга Першага Салігорскага калійнага камбіната, была ўведзена ў эксплуатацыю ў снежні 1963 г. З пускам астатніх двух (1965 і 1969 гг.) у краіне быў створаны Беларускі калійны басейн, які здабываў каля трэці ўсіх калійных угнаенняў у СССР[3].

12 красавіка 2017 г. На 1-м рудаўпраўленні адбыўся стыхійны страйк. Паводле інфармацыі Беларускага незалежнага прафсаюза работнікі трэста «Раммантажбуд» адмовіліся выконваць сваю працу з-за памяншэння фактычнай зарабатнай платы ў двое. На сход рабочых прыбыў дырэктар трэста Вячаслаў Курбыка, які заявіў, што няма такога падзення заробкаў, пра якое кажуць рабочыя. Па словах удзельнікаў сходу, ён пагражаў, што на іх месцы прыйдуць іншыя падрадчыкі, і тады ўсе застануцца без працы, і ён у тым ліку[4].

14 красавіка з прадстаўнікамі незадаволеных заробкамі салігорскімі будаўнікамі сустрэўся гендырэктар «Беларуськалія» І. Галаваты, які паабяцаў «вырашаць такія пытанні ў працоўным парадку». Дарэчы, па версіі аднаго з мантажнікаў, шэраговыя удзельнікі страйку «нават не ведалі, што была такая сустрэча»[5].

Эканамічныя паказчыкіПравіць

У 2012 г. чысты прыбытак прадпрыемства склаў 965 млн. долараў ЗША.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Ганна Кот «Беларуськалій» за I паўгоддзе павялічыў чысты прыбытак у 4,2 раза да Br2,5 трлн.. Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агентва. Праверана 6 лютага 2012.
  2. Президент Беларуси дал согласие на назначение Ивана Головатого гендиректором ОАО "Беларуськалий" (руск.) . БелТА. Праверана 6 лістапада 2014.
  3. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / [рэдкалегія: М. Касцюк (гал. рэд.) і інш.]. Т. 6: Беларусь у 1946 — 2009 гг. / [Н. Васілеўская, У. Завальнюк, М. Касцюк і інш.; рэд. тома У. Навіцкі]. — Мн.: Современная школа; Экоперспектива, 2011. — 727 с.: іл. — С. 245. — ISBN 978-985-539-243-0 (Современная школа); ISBN 978-985-469-337-8 (Экоперспектива).
  4. В Солигорске прошло стихийное собрание монтажников Треста «Реммонтажстрой»
  5. С недовольными зарплатами солигорскими строителями встретился гендиректор "Беларуськалия"

СпасылкіПравіць