Беларуская калійная кампанія
ААТ «Беларуская калійная кампанія», (БКК) — пастаўшчык хлорыстага калія.
ААТ «Беларуская калійная кампанія» | |
---|---|
Тып | ААТ |
Заснаванне | 2005 |
Размяшчэнне |
![]() |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
генеральны дырэктар Аляксей Уладзіміравіч Скрага |
Галіна | Хімічная прамысловасць |
Прадукцыя | хлорысты калій |
Сайт | belpc.by |
Гандлёвымі аперацыямі БКК кіруе галаўны офіс, які размешчаны ў Мінску, пры садзейнічанні чатырох прадстаўніцтваў кампаніі за мяжой. Рэгіянальныя прадстаўніцтвы кампаніі дзейнічаюць у Дэлі, Пекіне, Сінгапуры і Сан-Паўлу.
БКК экспартуе калійныя ўгнаенні ў Еўропу, Індыю, Кітай, Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку, Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, Афрыку і Блізкі Усход[1].
Гісторыя
правіцьБеларуская калійная кампанія (БКК) заснавана ў красавіку 2005 года Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Вытворчае аб’яднанне „Беларуськалій“» і адкрытым акцыянерным таварыствам «Уралкалій» (Расійская Федэрацыя). Пры гэтым акцыянерам належала па 50 % акцый кампаніі.
У маі 2008 года склад акцыянераў змяніўся, і акцыі размеркаваліся наступным чынам: «Уралкалій» — 50 %[2], «Беларуськалій» — 45 % і дзяржаўнае аб’яднанне «Беларуская чыгунка» — 5 %. Асноўная мэта сумеснай працы прадпрыемстваў — экспартныя пастаўкі калійных угнаенняў на сусветныя рынкі.
На наступным этапе акцыянерамі кампаніі выступілі ААТ «Беларуськалій» (48 %), «Беларуская чыгунка» (42 %) і РУП «Белэксімгарант» (10 %)[3].
2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла БКК і яе ўкраінскае прадстаўніцтва «Аграрозквіт» у амерыканскі санкцыйны спіс[4].
У 2022 годзе БКК была ўнесена ў санкцыйныя спісы Канады[5], ЕС[6], Швейцарыі[7].
У верасні 2024 года Суд Еўрапейскага саюза адмовіўся зняць санкцыі ЕС з Беларускай калійнай кампаніі[8].
Прадукцыя
правіцьБКК прапануе наступныя прадукты:
- стандартны хларыд калію (белы і ружовы),
- грануляваны хларыд калію (белы і ружовы),
- тэхнічныя (утрыманне K2O не менш 62 %) і сельскагаспадарчыя разнавіднасці (утрыманне K2O не менш за 60 %).[9]
Крыніцы
правіць- ↑ Белорусская калийная компания, ОАО, Минск (руск.)
- ↑ ОАО «Уралкалий». Суперсделка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 20 красавіка 2014.
- ↑ Белорусская калийная компания — акционеры (руск.)(недаступная спасылка). belpc.by. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2020. Праверана 26 студзеня 2020.
- ↑ Адзіным фронтам. Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі . Белсат (3 снежня 2021). Праверана 8 снежня 2021.
- ↑ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (англ.). Canada Gazette (30 сакавіка 2022). Праверана 12 красавіка 2023.
- ↑ Восем беларускіх кампаній патрапілі пад санкцыі Еўрасаюза
- ↑ Searching for subjects of sanctions (англ.). Staatssekretariat für Wirtschaft.
- ↑ Суд ЕС не зняў санкцыі з "Беларуськалія", яго гендырэктара і БКК . Еўрапейскае радыё для Беларусі (18 верасня 2024).
- ↑ О компании Архівавана 26 жніўня 2010.