Леанід Канстанцінавіч Заяц

Леані́д Канстанці́навіч За́яц (30 верасня 1958, в. Гацук, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2022—2024), міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2012—2019).

Леанід Канстанцінавіч Заяц
Сцяг Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі
21 сакавіка 2022 — 11 красавіка 2024
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Аляксандр Субоцін
Сцяг Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
1 красавіка 2019 — 13 снежня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Уладзімір Даманеўскі
Пераемнік Анатоль Ісачэнка
Сцяг12-ы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
21 жніўня 2012 — 27 сакавіка 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Міхаіл Русы
Пераемнік Анатоль Хацько
Нараджэнне 30 верасня 1958(1958-09-30) (65 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць аграном
Месца працы
Гады службы 19761978
Узнагароды
ордэн Айчыны III ступені ордэн Пашаны медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія правіць

У 1989 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

З 1976 па 1978 гг. служыў у шэрагах Узброеных Сілаў.

У 1989 г. працаваў трактарыстам, брыгадзірам, начальнікам участку, спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам саўгаса «50 год БССР» Слуцкага раёна.

З 1991 г. быў галоўным аграномам саўгаса «Слуцк», старшынёй калгасу «Беларусь» Слуцкага раёна, дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў.

У 2001 г. быў прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама, а потым — намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

З 2008 г. — генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“».

З 21 жніўня 2012 — Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2]

27 сакавіка 2019 года вызвалены ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні, 26 сакавіка, падчас паездкі па Магілёўскай вобласці Аляксандр Лукашэнка завітаў у малочны комплекс «Сліжы» ў Шклоўскім раёне, які ўваходзіць у аграхолдынг «Купалаўскае», абурыўся кепскімі ўмовамі ў кароўніку аграхолдынгу, параўнаўшы іх з Асвенцімам, і загадаў зняць з пасадаў «усіх вінаватых»[3].

З 1 красавіка 2019 па 13 снежня 2021 года займаў пасаду старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта[4]. 13 снежня 2021 года быў прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па квоце Прэзідэнта, дзе неўзабаве быў абраны намеснікам старшыні.

21 сакавіка 2022 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, адказным за сельскую гаспадарку[5].

11 красавіка 2024 года вызвалены ад пасады Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь і прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання (па прэзідэнцкай квоце)[6].

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[7][8].

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  3. Хто такія Міхаіл Русы і Леанід Заяц, якіх Лукашэнка адправіў у адстаўку, пабачыўшы брудных кароў . Беларуская служба Радыё «Свабода» (29 сакавіка 2019). Праверана 5 верасня 2021.
  4. blr.belta.by Архівавана 5 верасня 2021.
  5. Віцэ-прэм’ерам, адказным за сельскую гаспадарку, стаў Леанід Заяц
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 11 апреля 2024 года № 146 «О Л. К. Зайце»
  7. Latvia sanctions 101 more Belarus officials
  8. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
  9. Указ Президента Республики Беларусь от 5 февраля 2018 года № 51 «О награждении»
  10. Лукашэнка ўзнагародзіў Зайца і Ярмошыну ордэнам Айчыны III ступені

Літаратура правіць