Трактар
Трактар (новалац. tractor, «цягач») — бязрэйкавы транспартны сродак, які выкарыстоўваецца ў якасці цягача. Адрозніваецца нізкай хуткасцю і вялікай сілай цягі. Шырока ўжываецца ў сельскай гаспадарцы для ворыва і перамяшчэння несамаходных машын і прылад. Трактар можа быць абсталяваны навясным і паўнавясным абсталяваннем сельскагаспадарчага, будаўнічага ці прамысловага прызначэння (напрыклад, буравым абсталяваннем).

