Анатоль Міхайлавіч Ісачанка

старшыня аблвыканкама Мінскай вобласці (з 2017)
(Пасля перасылкі з Анатоль Міхайлавіч Ісачэнка)

Анато́ль Міха́йлавіч Іса́чанка (нар. 1966) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (з 2021 года).

Анатоль Міхайлавіч Ісачэнка
Сцяг Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
з 13 снежня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Леанід Заяц
Сцяг Старшыня Мінскага аблвыканкама
4 ліпеня 2017 — 29 лістапада 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Сямён Шапіра
Пераемнік Аляксандр Турчын
Нараджэнне 15 сакавіка 1966(1966-03-15) (58 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»
Сайт isachenko.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Кузнец Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці.

У 1988 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2005 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў старшым інжынерам калгаса «Савецкая Беларусь» у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. Пасля займаў розныя кіруючыя пасады, з 2000 года — старшыня калгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна. У 2002—2004 гадах — намеснік, першы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама, у 2004—2008 гадах — старшыня Кіраўскага райвыканкама, а з 2008 па 2014 год быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама па сельскай гаспадарцы.

У 20142016 гадах — старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

16 снежня 2016 года быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці[1].

З 4 ліпеня 2017 года — старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[2]. Быў адстаўлены з пасады 29 лістапада 2019 года і неўзабаве прызначаны Прэзідэнтам у склад Савета Рэспублікі 7-га склікання, 8 снежня 2019 года быў абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі.

13 снежня 2021 года прызначаны старшынёй Магілёўскага аблвыканкама[3]. У эфіры «Беларусь 1» ад 19 ліпеня 2022 года заявіў, што заробак у Магілёўскай вобласці нізкі і «абсалютна не дастатковы», але сітуацыя на рынку працы стабільная, бо «ёсць рабочыя месцы і чалавек пры жаданні можа заўсёды ўладкавацца».

Зноскі

  1. АНАТОЛИЙ ИСАЧЕНКО НАЗНАЧЕН ПОМОЩНИКОМ ПРЕЗИДЕНТА БЕЛАРУСИ - ГЛАВНЫМИ ИНСПЕКТОРОМ ПО МИНСКОЙ ОБЛАСТИ (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны партал Магілёўскага аблвыканкама (15 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2017.
  2. Лукашенко назначил Исаченко губернатором Минской области (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (4 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2018.
  3. [1] Архівавана 13 снежня 2021. У Беларусі прызначаны новы кіраўнік Цэнтрвыбаркама

Спасылкі правіць