Аляксандр Генрыхавіч Турчын
Аляксандр Генрыхавіч Турчын (нар. 2 ліпеня 1975, Навагрудак) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Мінскага аблвыканкама (з 2019 года).
Аляксандр Турчын | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Мікалаевіч Румас | ||||||
Папярэднік | Анатоль Міхайлавіч Ісачэнка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Мікалаевіч Румас | ||||||
Папярэднік | Васіль Станіслававіч Мацюшэўскі | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Мікалаевіч Крутой | ||||||
Нараджэнне |
2 ліпеня 1975 (49 гадоў) |
||||||
Бацька | Генрых Станіслававіч Турчын | ||||||
Партыя | беспартыйны | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 2 ліпеня 1975 года ў Навагрудку. У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, у 2009 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўны шлях пачаў у 1997 годзе як загадчык крамы калгаса «Авангард» Навагрудскага раёна[1]. Пасля працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам інспекцыі дзяржаўнага падатковага камітэта па Навагрудскаму раёну, галоўным кантралёрам-рэвізорам кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Навагрудскаму раёну і Гродзенскай вобласці.
У 2004—2010 гадах працаваў спачатку начальнікам фінансавага аддзела, а затым намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама Гродзенскай вобласці. У 2010 годзе прызначаны старшынёй камітэта па эканоміцы Мінскага аблвыканкама.
16 лістапада 2012 года прызначаны намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама[2].
25 чэрвеня 2015 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці[3].
16 верасня 2016 года прызначаны кіраўніком Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
10 кастрычніка 2017 года прызначаны старшынёй Савета па развіцці прадпрымальніцтва, кансультатыўнага органа пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[4].
З 1 лютага 2018 года — упаўнаважаны Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці[5].
18 жніўня 2018 года прызначаны на пасаду Першага намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[6].
21 лістапада 2018 года Указам № 456 прызначаны выконваючым абавязкаў кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[7].
29 лістапада 2019 года прызначаны старшынёй Мінскага аблвыканкама.
Міжнародныя санкцыі
правіць17 снежня 2020 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[8]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9]. Вялікабрытанія ўнесла Турчына ў свой санкцыйны спіс 18 лютага 2021 года[10], Швейцарыя — 22 сакавіка 2021 года[11], Канада — 21 чэрвеня 2021 года[12].
Узнагароды
правіць- Ордэн Айчыны III ступені (11 снежня 2024).
Зноскі
- ↑ Чатыры новыя віцэ-прэм’еры: хто яны?
- ↑ А.Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
- ↑ Лукашэнка назначыў памочнікаў Прэзідэнта — галоўных інспектараў па Гомельскай і Гродзенскай абласцях
- ↑ Состав и полномочия Совета по развитию предпринимательства обновлены
- ↑ Андрэйчанка і Турчын назначаны ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай і Гомельскай абласцях
- ↑ Прэзідэнт змяніў кіраўніцтва ўрада
- ↑ Выкананне абавязкаў кіраўніка Апарату Савета Міністраў ускладзена на Аляксандра Турчына (бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 24.11.2018.
- ↑ Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі . Беларуская служба Радыё «Свабода» (17 снежня 2020). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Виталий Петрович. Госдепартамент США ввел санкции против 43 граждан Беларуси, в британском списке — 27 новых фамилий (руск.). Onliner.by (19 лютага 2021). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ Backgrounder – sanctions related to Belarus (англ.). Урад Канады (21 чэрвеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.