Дзмітрый Мікалаевіч Крутой
Дзмітрый Мікалаевіч Крутой (нар. 10 студзеня 1981, Бялынічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Дзмітрый Мікалаевіч Крутой | ||
| ||
---|---|---|
18 жніўня 2018 — 29 лістапада 2019 | ||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Румас | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Уладзімір Зіноўскі | |
Пераемнік | Аляксандр Чарвякоў | |
| ||
30 чэрвеня 2014 — 27 студзеня 2017 | ||
Прэм’ер-міністр | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
| ||
27 студзеня 2017 — 18 жніўня 2018 | ||
Прэм’ер-міністр | Андрэй Кабякоў | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч | |
Нараджэнне | 10 студзеня 1981 (40 гадоў) |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 10 студзеня 1981 года ў гарадскім пасёлку Бялынічы Магілёўскай вобласці.
У 1998—2003 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Са жніўня па кастрычнік 2003 года — інжынер кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. У 2004 годзе скончыў аспірантуру БДТУ.
У 2004—2006 гадах — вядучы, галоўны эканаміст сектара арганізацыі аплаты працы і цэнаўтварэння ўпраўлення эканомікі і інвестыцый Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У 2006—2010 гадах намеснік начальніка ўпраўлення ляснога комплексу галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і лясной комплексаў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
У 2010 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 2010—2014 гадах намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў — начальнік упраўлення ляснога комплексу Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 2014[1]—2017 гадах — намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.
З 27 студзеня 2017 года — першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. 18 жніўня 2018 года прызначаны Міністрам эканомікі Беларусі[2]. 29 лістапада 2019 года стаў першым намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі.
31 жніўня 2020 года Крутой быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[3].
Сям’яПравіць
Жанаты. Мае дваіх дзяцей.
Зноскі
- ↑ Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы (руск.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 21 жніўня 2018.
- ↑ Румас стаў прэм’ер-міністрам, абнавіліся чатыры віцэ-прэм’еры
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
СпасылкіПравіць
Дзмітрый Мікалаевіч Крутой у Вікіцытатніку |