Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

(Пасля перасылкі з БДТУ)

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы тэхнолагаў.

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
(БДТУ)
Дэвіз Працай, ведамі, навукай.
Заснаваны 1930
Тып Дзяржаўны
Рэктар Ігар Вітальевіч Войтаў
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас 220006, Мінск, вул. Свярдлова, 13а
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт by.belstu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Студэнцкі гарадок БДТУ

1 чэрвеня 1930 года на аснове ляснога факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі быў створаны Лясны інстытут, урачыстае адкрыццё якога адбылося 1 кастрычніка ў Гомелі. У 1934 годзе Лясны інстытут перайменаваны ў Беларускі лесатэхнічны інстытут, і ў 1935 годзе яму прысвоена імя С. М. Кірава.

У сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе інстытут быў эвакуіраваны ў Свярдлоўск і ўключаны ў склад Уральскага лесатэхнічнага інстытута. У 1944 годзе пасля вызвалення Гомеля інстытут вярнуўся ў Беларусь. У жніўні 1946 года пераехаў у Мінск.

У 1961 годзе ў сувязі з хуткім развіццём хімічнай прамысловасці інстытуту была даручана падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй для хімічнага комплексу і ён быў перайменаваны ў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава.

За значныя дасягненні ў падрыхтоўцы інжынерных і навуковых кадраў, а таксама за развіццё навуковых даследаванняў інстытут Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 кастрычніка 1980 года быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1993 годзе Урад Беларусі прыняў рашэнне аб перайменаванні інстытута ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.

У 1995/96 гадах навучанне вялося па наступных факультэтах: лесагаспадарчы (з 1993 года выкладанне вялося на беларускай мове), тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, тэхналогіі арганічных рэчываў, хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, завочны, павышэння кваліфікацыі, па рабоце з замежнымі студэнтамі; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1949 года, дактарантура з 1988 года. Працаваў універсітэт беларускай мовы, гісторыі і культуры (з 1991 года).

У 2005 годзе Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь універсітэту нададзены статус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў лясной, хімічнай і паліграфічнай галінах.

20 красавіка 2011 года Беларускаму дзяржаўнаму тэхналагічнаму ўніверсітэту ўручана Прэмія Ураду Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.

Склад ўніверсітэта

правіць
 
У лабараторыях БДТУ

Рэктары

правіць

Гл. таксама

правіць
  • Газета «Тэхнолаг».

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць