Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі

(Пасля перасылкі з Уладзімір Даманеўскі)

Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі (14 лютага 1960, г. Дзяржынск, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі
Сцяг Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
27 снежня 2014 — 26 сакавіка 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Пётр Руднік
Пераемнік Леанід Заяц
Нараджэнне 14 лютага 1960(1960-02-14) (64 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

У 1983 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, у 1998 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1982 г. інжынерам-радыёмеханікам Дзяржынскай бройлернай птушкафабрыкі. У 19841988 гг. працаваў дырэктарам станцыі юных тэхнікаў у Дзяржынску, з 1990 года — інструктарам арганізацыйнага аддзела Дзяржынскага гаркама КПБ. У 19901998 гг. быў загадчыкам аддзела па справах моладзі Дзяржынскага гарадскога выканаўчага камітэта, а потым — Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта.

У 19982006 гг. працаваў у Мінскім абласным выканаўчым камітэце: галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыйна-кадравай работы, інспектар галоўнага ўпраўлення кадраў, намеснік начальніка ўпраўлення — загадчык арганізацыйнага аддзела галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання. З 2006 г. працаваў інспектарам па Мінскай вобласці інспектарскага аддзела Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2009—2013 гг.- старшыня Слуцкага райвыканкама. З 2013 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці.

Са снежня 2014 г. — Старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

20 сакавіка 2019 года Старшыням Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаю Шарснёву і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміру Даманеўскаму быў абвешчаны вымова за незабеспячэнне выканання даручэння прэзідэнта Беларусі пра своечасовую выплату заработнай платы. Паводле даных на студзень 2019 года, сярэдняя заработная плата ў Віцебскай вобласці складала 830 рублёў, а ў Магілёўскай — 817,3 рубля. Самым «бедным» раёнам стала Шаркаўшчына ў Віцебскай вобласці — 579,3 рубля. Недалёка сышоў і Мсціслаўскі раён у Магілёўскай вобласці — 580,9 рубля[1].

26 сакавіка 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў малочнатаварны комплекс «Сліжы» ААТ «Амкадор-Шклоў», які належыць да аграхолдынга «Купалаўскае», дзе быў абураны ўмовамі, у якіх утрымліваюцца жывёлы, а таксама адсутнасцю парадку ў вытворчых памяшканнях. У выніку Лукашэнка даручыў зняць з пасад усіх вінаватых і ўзбудзіць крымінальныя справы, старшыню Шклоўскага райвыканкама Васіля Віцюнова было вырашана назначыць кіраўніком аграхолдынга «Купалаўскае», а памочніка Прэзідэнта па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова — выконваючым абавязкі старшыні райвыканкама, выконваць абавязкі старшыні Магілёўскага аблвыканкама замест знятага Уладзіміра Даманеўскага быў прызначаны ягоны тагачасны першы намеснік Мікалай Кароцін[2].

Зноскі

Спасылкі правіць