Пётр Міхайлавіч Руднік
Пётр Міха́йлавіч Ру́днік (нар. 14 красавіка 1957, в. Аляксееўка, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі IV склікання, старшыня Магілёўскага аблвыканкама (з 29 снежня 2008 па 22 снежня 2014).
Пётр Міхайлавіч Руднік | ||
| ||
---|---|---|
29 снежня 2008 — 22 снежня 2014 | ||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Барыс Батура | |
Пераемнік | Уладзімір Даманеўскі | |
Адукацыя | Мінскі радыётэхнікум Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь | |
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 14 красавіка 1957 (63 гады) | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Мінскі радыётэхнікум, у 1985 г. скончыў Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт, у 2007 г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].
Працаваў тэхнікам канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання, на інжынерных пасадах у канструктарскім бюро тэхналагічнага абсталявання ў Магілёве. Працаваў вядучым інжынерам па замежнагандлёвых адносінах, намеснікам дырэктара па побыце, рэжыму і сацыяльнаму развіццю Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода, намеснікам дырэктара, затым дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання».
У 2008 годзе абраны ў Савет Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці. З 29 снежня 2008 па 22 снежня 2014 — старшыня Магілёўскага аблвыканкама.
З 2014 года ўзначальвае ААТ «Магілёўхімвалакно».