Малажынскі сельсавет
Ма́лажынскі сельсавет (руск.: Маложинский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Малажын. Знаходзіцца на ўсходзе раёна.
Малажынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Брагінскі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Малажын |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва | 1 382[1] |
Часавы пояс | +2 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт | |
ГісторыяПравіць
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Бераснёўскага і Жыліцкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 20 верасня 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Крыўчанскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Аляксееўка, Дзямееўка, Дуброва, Красная Ніва, Крыўча, Пераносы)[2]. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Чамярыскага сельсавета былі перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Валахоўшчына, Дублін, Старыя Юркавічы, пасёлкі Дубраўка і Ленінец)[3].
НасельніцтваПравіць
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1115 чалавек[4], з іх 97,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія[5].
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт Брагінскага райвыканкама(руск.)
- ↑ Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 178 Об упразднении Кривчанского сельсовета Брагинского района и изменении границ Маложинского сельсовета Брагинского района
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.