Дублін (Брагінскі раён)

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Дублі́н[1] (трансліт.: Dublin, руск.: Дублин) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Вёска
Дублін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
118 м
Насельніцтва
354 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247639
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203836017
Дублін на карце Беларусі ±
Дублін (Брагінскі раён) (Беларусь)
Дублін (Брагінскі раён)
Дублін (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Дублін (Брагінскі раён)

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

У 6 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 34 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 136 км ад Гомеля.

Водная сістэма

правіць

На поўначы сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сістэма

правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, якая на поўначы далучаецца да шыротнай вуліцы, а на захадзе да яе пад вострым кутом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

правіць

Выяўленыя ў XIX стагоддзі археалагічныя знаходкі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах з глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ВКЛ, валоданне князя Вішнявецкага, у 2-й палове XVII стагоддзя — Каняцпольскіх. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. З 1811 года валоданне Ракіцкіх. У 1897 годзе ў вёсцы знаходзіліся капліца, школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 ветракі, гамарня, у Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Дублінскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг, дзейнічала пачатковая школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Добраахвотнік», працавалі гамарня і вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 83 мясцовых жыхара. У памяць пра загінулых у 1970 годзе пастаўлена скульптура салдата. З 1987 года цэнтр Спярыжскага сельсавета, у калгасе імя Ю. А. Гагарына. Размяшчаліся сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. Побач ёсць радовішчы торфу.

У 2005 годзе Спярыжскі сельсавет быў перайменаваны ў Дублінскі[2]. 26 верасня 2006 года Дублінскі сельсавет быў скасаваны, і Дублін увайшоў у склад Чамярыскага сельсавета[3], а ў 2009 годзе быў перададзены ў склад Малажынскага сельсавета[4].

Насельніцтва

правіць

Колькасць

правіць
  • 2004 год — 133 гаспадаркі, 354 жыхара.

Дынаміка

правіць
  • 1850 год — 215 двароў.
  • 1897 год — 71 двор, 477 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 90 двароў, 583 жыхара.
  • 1959 год — 609 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 144 двары, 372 жыхары[5].
  • 2004 год — 133 гаспадаркі, 354 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Даблі́н
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 18 марта 2005 г. №159 "О переименовании Остроглядовского и Сперижского сельсоветов Брагинского района" (руск.)
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 244. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

правіць