Красная Ніва (Брагінскі раён)

Кра́сная Ні́ва[1] (трансліт.: Krasnaja Niva, руск.: Красная Нива) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Пасёлак
Красная Ніва
Уезд у пасёлак
Уезд у пасёлак
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
63 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247642
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203836023
Красная Ніва на карце Беларусі ±
Красная Ніва (Брагінскі раён) (Беларусь)
Красная Ніва (Брагінскі раён)
Красная Ніва (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Красная Ніва (Брагінскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 12 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы- Гомель), 131 км ад Гомеля.

Гідраграфія правіць

На ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі і забудаванай двухбакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгасу «XVIII партз'езд» (цэнтр — вёска Крыўча).

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 28 гаспадарак, 63 жыхара.

Дынаміка правіць

  • 1930 год — 26 двароў 172 жыхара.
  • 1959 год — 198 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 28 гаспадарак, 63 жыхара.
  • 2006 год — 27 гаспадарак, 63 чалавекі, з якіх 7 ва ўзросце да 16 гадоў, 28 — у працаздольным і 28 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Чырво́ная Ні́ва

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць