Сяўкі
аграгарадок у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Сяўкі́[1] (трансліт.: Siaŭki, руск.: Севки) — аграгарадок у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бывалькаўскага сельсавета.
Аграгарадок
Сяўкі
|
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца на рацэ Пясочанка, за 35 кіламетраў у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лоеў, за 121 кіламетр ад Гомеля, за 50 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Хойнікі[2].
Гісторыя
правіцьЗ 30 снежня 1927 года вёска ў Дзяражыцкім сельсавеце Лоеўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў складзе Брагінскага раёна[3], дзе 24 студзеня 1963 года ўключана ў склад Малажынскага сельсавета[4]. З 2 жніўня 1966 года ў складзе Бывалькаўскага сельсавета Лоеўскага раёна[5]. З 4 ліпеня 1967 года па 1 снежня 2009 года цэнтр Сяўкоўскага сельсавета[6][7].
Насельніцтва
правіць- 336 жыхароў, 119 двароў (2002)[2]
Інфраструктура
правіць- Базавая школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Выбітныя ўраджэнцы
правіць- Яўсей Сцяпанавіч Канчар (1882—1979) — беларускі палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі.
- Тамара Пятроўна Аўсяннікава (нар. 1949) — беларуская паэтэса, празаік, педагог.
Памятныя мясціны
правіцьПомнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
- ↑ Рашэнне Гомельскай абласнога Савета дэпутатаў ад 1 снежня 2009 г. № 284 Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
Літаратура
правіць- Сяўкі́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 363. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх