Сяўкоўскі сельсавет
Сяўко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сяўкі.
Сяўкоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Лоеўскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сяўкі |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 4 ліпеня 1967 |
Дата скасавання |
30 снежня 1927, 1 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 457 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзяражыцкага сельсавета.
Утвораны зноў 4 ліпеня 1967 года ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Сяўкі ў складзе 6 населеных пунктаў (Глушэц, Ляскі, Майск, Новая Лутава, Старая Лутава і Сяўкі), якія ўваходзілі ў склад Бывалькаўскага сельсавета[1]. 15 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлак Ляскі[2]. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бывалькаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 457 чалавек[4], з іх 94,1 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 1,1 % — азербайджанцы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Сяўкі, вёскі Глушэц, Новая Лутава, Старая Лутава і пасёлак Майск.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 284 Об изменении административно-территориального устройства Лоевского района Гомельской области Архівавана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.