Ленінец

пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ле́нінец[1] (трансліт.: Lieniniec, руск.: Ленинец; да 1937 года Ясені) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Пасёлак
Ленінец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
29 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247642
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203836032
Ленінец на карце Беларусі ±
Ленінец (Беларусь)
Ленінец
Ленінец (Гомельская вобласць)
Ленінец

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 3 км на поўдзень ад Брагіна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 122 км ад Гомеля.

Гідраграфія правіць

На ўсходзе сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка правіць

Побач аўтадарога Камарын — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з кароткай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясені).

Ленінец уваходзіў у склад Спярыжскага сельсавета, які ў 2005 годзе быў перайменаваны ў Дублінскі[2]. 26 верасня 2006 года Дублінскі сельсавет быў скасаваны, і Ленінец увайшоў у склад Чамярыскага сельсавета[3], а ў 2009 годзе быў перададзены ў склад Малажынскага сельсавета[4].

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 13 гаспадарак, 29 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1959 год — 91 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 13 гаспадарак, 29 жыхароў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць