Валахоўшчына

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Валахо́ўшчына[2] (трансліт.: Valachoŭščyna, руск.: Волоховщина) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Вёска
Валахоўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
32 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247632[1]
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203836008
Валахоўшчына на карце Беларусі ±
Валахоўшчына (Беларусь)
Валахоўшчына
Валахоўшчына (Гомельская вобласць)
Валахоўшчына

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 7 км на поўнач ад Брагіна, 36 км (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 126 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Выяўленыя ў XIX стагоддзі археалагічныя помнікі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах са старажытных часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Брагінскай воласці.

У 1931 годзе арганізаваны калгас імя Т. Р. Шаўчэнкі, працавала гамарня. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясяні).

Да 2005 года Валахоўшчына ўваходзіла ў склад Спярыжскага сельсавета, які ў тым годзе быў перайменаваны ў Дублінскі[3]. 26 верасня 2006 года Дублінскі сельсавет быў скасаваны, і Валахоўшчына увайшла ў склад Чамярыскага сельсавета[4], а ў 2009 годзе была перададзена ў склад Малажынскага сельсавета[5].

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 16 двароў, 32 жыхара.

Дынаміка правіць

  • 1850 год — 10 двароў, 66 жыхароў.
  • 1897 год — 19 двароў, 137 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 25 двароў, 231 жыхар.
  • 1959 год — 320 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 16 двароў, 32 жыхара.

Вядомыя выхадцы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць