Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік

Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік (нар. 11 чэрвеня 1976, Гомель) — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2022—2024).

Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік
міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь[d]
3 кастрычніка 2022 — 27 чэрвеня 2024
Папярэднік Пётр Аляксандравіч Пархомчык
Пераемнік Аляксандр Уладзіміравіч Яфімаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ў Расійскай Федэрацыі[d]
з 27 чэрвеня 2024
Папярэднік Дзмітрый Мікалаевіч Крутой
Нараджэнне 11 чэрвеня 1976(1976-06-11) (48 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Біяграфія

правіць

У 1998 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці». У 2011 годзе ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

З 2011 па 2018 год працаваў дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Оптаэлектронныя сістэмы» ў Мінску.

З 2018 па 2022 год займаў пасаду генеральнага дырэктара Мінскага маторнага завода[1].

3 кастрычніка 2022 года прызначаны Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь[2].

27 чэрвеня 2024 года прызначаны паслом Беларусі ў Расійскай Федэрацыі[3].

Зноскі