Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў
Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў (нар. 12 лютага 1953, вёска Батвінава, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аграрнай эканомікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1999—2002), замежны член Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны (2002), Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2006), Акадэміі сельскагаспадарчых навук Рэспублікі Казахстан (2010), Латвійскай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі (2013), доктар эканамічных навук (1994), прафесар (1998). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2004).
Уладзімір Гусакоў | |
---|---|
Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў | |
Дата нараджэння | 12 лютага 1953 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка[1], agricultural economics[d][1] і эканоміка[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1994) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1976). У 1976—1979 гадах галоўны эканаміст у калгасе «17 партз’езд» Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці, з 1981 года малодшы навуковы супрацоўнік, з 1985 года старшы навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. У 1989—1991 гадах дактарант Усесаюзнага НДІ эканомікі сельскай гаспадаркі (Масква). З 1992 года загадчык сектара Беларускага НДІ эканамічных праблем АПК, з 1994 года дырэктар Беларускага НДІ эканомікі і інфармацыі АПК (з 2002 года Інстытут аграрнай эканомікі НАН Беларусі, з 2005 года Цэнтр аграрнай эканомікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі). У 1997—2001 гадах віцэ-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, адначасова - акадэмік-сакрарар Аддзялення эканомікі ААН РБ. З 2002 года віцэ-прэзідэнт, з 2004 года намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Адначасова з 2002 года акадэмік-сакратар Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі. З кастрычніка 2013 года Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член Урада Рэспублікі Беларусь.
Навуковыя працы
правіць- Рыночное развитие агропромышленного комплекса: выводы и предложения. Мн.: БелНИИ аграрной экономики, 2001.
- Экономическая реформа и предпринимательство: эффективные методы. Мн.: БелНИИ аграрной экономики, 2001.
- Основные объективные законы, закономерности и принципы рыночной экономики. Мн.: Белорусская наука, 2006.
- Новейшая экономика и организация сельского хозяйства в условиях становления рынка: научный поиск, проблемы, решения. Мн.: Белорусская наука, 2008.
- Механизм рыночной организации аграрного комплекса: оценка и перспективы. Мн.: Беларуская навука, 2011.
- Вопросы рыночного развития АПК: избранные труды: в 2 кн. Мн.: Беларуская навука, 2012—2013.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)