Эканамічны факультэт БДСГА

Эканамічны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Эканамічны факультэт
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія

Апісанне правіць

Выпускнікі факультэта паспяхова працуюць у розных галінах АПК Рэспублікі Беларусь, краінах блізкага і далёкага замежжа. Сярод вядомых выпускнікоў — першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка; надзвычайныя і паўнамоцныя паслы Рэспублікі Беларусь У. В. Грыгор’еў, Л. У. Пакуш, А. М. Табанюхаў; намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь М. Г. Снапкоў; старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, доктар эканамічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі, акадэмік НАН Беларусі У. Р. Гусакоў; рэктар УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт», доктар эканамічных навук, прафесар К. К. Шабека і многія іншыя.

Прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта прадстаўлены высокакваліфікаванымі спецыялістамі, якія маюць вялікі вопыт педагагічнай, навуковай і практычнай працы. На 5 кафедрах працуюць 8 дактароў навук, прафесараў, 24 кандыдаты навук, дацэнты. Кафедры аснашчаныя сучасным камп’ютарным абсталяваннем з неабходным праграмным забеспячэннем[1].

Спецыяльнасці правіць

Эканамічны факультэт на I ступені вышэйшай адукацыі ажыццяўляе падрыхтоўку па спецыяльнасцях: «эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў галінах аграпрамысловага комплексу» (кваліфікацыя — эканаміст-арганізатар) вочнай, завочнай, у тым ліку скарочанай, формаў навучання, «сусветная эканоміка» (кваліфікацыя — эканаміст) вочнай формы навучання; на II ступені — «эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай». На факультэце працуе савет па абароне кандыдацкіх дысертацый, вядзецца падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспіранту і дактарантуру.

Дэканы правіць

Зноскі