Уладзімір Віктаравіч Грыгор’еў
Уладзі́мір Ві́ктаравіч Грыго́р’еў (5 красавіка 1941 — 17 жніўня 2011) — савецкі і беларускі палітык і дыпламат.
Уладзімір Грыгор’еў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг, Уладзімір Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Віктар Даніленка | ||||||
Пераемнік | Васіль Далгалёў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Бровікаў | ||||||
Папярэднік | Канстанцін Мацюшэўскі | ||||||
Пераемнік | Анатоль Зеляноўскі | ||||||
Нараджэнне |
5 красавіка 1941 |
||||||
Смерць |
17 жніўня 2011 (70 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
У савецкі час
правіцьУ 1969 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1985 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
Працоўны шлях распачаў у 1957 годзе памачнікам камбайнёра. Быў супрацоўнікам раённай газеты, першым сакратаром райкама камсамола, працаваў у абкаме ЛКСМБ.
З сакавіка па май 1974 года — Першы сакратар ЦК ЛКСМБ, пазней сакратар ЦК ВЛКСМ.
З 1980 года другі сакратар Брэсцкага абкама КПБ, з 1983 года — старшыня Брэсцкага аблвыканакама.
У 1985 годзе стаў інспектарам ЦК КПСС, а ў студзені 1986 года — Першым сакратаром Віцебскага абкама КПБ. Заставаўся ім да роспуску КПБ у жніўні 1991 года.
У суверэннай Беларусі
правіцьУ 1991 годзе стаў генеральным дырэктарам Віцебскага вытворчага аб’яднання «Даламіт». З 1996 года першы намеснік кіраўніка справамі выканкама Саюза Расіі і Беларусі.
5 снежня 1997 года прызначаны паслом у Расійскай Федэрацыі[1], адстаўлены быў 4 жніўня 2006 года[2].
11 верасня 1997 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3], а 26 сакавіка 2001 года — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4]. Кавалер ордэна Айчыны III (5 красавіка 2001)[5] і II ступені (31 жніўня 2006)[6].
Памёр у Віцебску пасля доўгай хваробы 17 жніўня 2011[7] года.
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 5 декабря 1997 г. № 632 «О назначении В. В. Григорьева Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Российской Федерации и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 25 мая 2012. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 4 августа 2006 г. № 487 «Об освобождении В. В. Григорьева от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Российской Федерации, Постоянного представителя Республики Беларусь при Евразийском экономическом сообществе по совместительству» Архівавана 10 чэрвеня 2012. (руск.)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 сентября 1997 г. № 1202 «О награждении П. В. Григорьева, Е. И. Иванченко, В. Ф. Рыженкова, Б. С. Чкалова, Т. П. Юшкевича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь» Архівавана 26 мая 2012. (руск.)
- ↑ Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 26 марта 2001 г. № 36-ПСР2 «О награждении В. В. Григорьева Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 5 красавіка 2001 г. № 184 «АБ УЗНАГАРОДЖАННІ У. В.ГРЫГОР’ЕВА ОРДЭНАМ АЙЧЫНЫ III СТУПЕНІ»(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 31 августа 2006 г. № 548 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
- ↑ Умер бывший посол Беларуси в России(недаступная спасылка)