Анатоль Антонавіч Зеляноўскі
Анато́ль Анто́навіч Зеляно́ўскі (нар. 1940) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, сакратар ЦК КПБ, першы сакратар Брэсцкага абкама КПБ (1987—1991), старшыня Брэсцкага аблвыканкама (1985—1987), кандыдат эканамічных навук (1975), дацэнт.
Анатоль Антонавіч Зеляноўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Сяргей Лінг | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яфрэм Сакалоў | ||||||
Пераемнік | Павел Дубіна | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў |
||||||
Папярэднік | Уладзімір Грыгор'еў | ||||||
Пераемнік | Віктар Бурскі | ||||||
Нараджэнне | 1940 | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1962) | ||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Дзейнасць | вучоны | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці гідрамеліярацыя (1962). У 2004—2010 гадах з'яўляўся загадчыкам кафедры эканомікі і арганізацыі прадпрыемстваў БДАТУ. Член УКП(б) з 1966 года.
Працаваў на розных кіруючых пасадах: начальнікам Галоўнага ўпраўлення па асушэнні зямель і будаўніцтве саўгасаў на Палессі «Палессевадбуд», намеснікам загадчыка сельгасаддзелам ЦК КПБ, старшынёй выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў, першым сакратаром Брэсцкага абкама КП Беларусі, сакратаром ЦК Кампартыі Беларусі, начальнікам галоўнага вытворча-эканамічнага ўпраўлення Акадэміі аграрных навук; намеснікам Прэзідэнта Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.
УзнагародыПравіць
- Ордэн Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Ганаровае званне «Заслужаны меліяратар БССР»
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Біяграфія на сайце БДАТУ(руск.)