Іван Уладзіміравіч Кубракоў
Іван Уладзіміравіч Кубракоў (нар. 5 мая 1975, в. Маліноўка, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — генерал-лейтэнант міліцыі, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 2020).
Іван Уладзіміравіч Кубракоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Юрый Хаджымуратавіч Караеў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Пераемнік | Міхаіл Вячаслававіч Грыб | ||||||
Нараджэнне |
5 мая 1975 (47 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, ваенны | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1995 — цяперашні час | ||||||
Прыналежнасць | рэжым Лукашэнкі | ||||||
Званне |
генерал-лейтэнант міліцыі |
||||||
Камандаваў |
УУС Віцебскага аблвыканкама ГУУС Мінскага гарвыканкама |
||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў вёсцы Маліноўка Касцюковіцкага раёна ў шматдзетнай сям’і. Яго бацька Уладзімір Цімафеевіч працаваў на хлебзаводзе ў суседняй вёсцы Бялынкавічы, затым быў вартаўніком і пастухом, а маці Ганна Уладзіміраўна працавала ў калгасе[1][2].
Скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзэ і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Калі скончыў сярэднюю школу міліцыі і трэба было размяркоўвацца, мае сябры, якія ўжо працавалі да таго часу ў праваахоўных органах, раілі ісці на любую пасаду, акрамя ўчастковага. Праракалі мне бяссонныя ночы і пякельную працу. Але нікога не паслухаў. У 2001 годзе атрымаў участак у Цэнтральным РУУС і зразумеў, што гэта яшчэ складаней, чым мне распавядалі. Аднак не шкадую аб сваім выбары, бо дзякуючы гэтаму атрымаў бясцэнны досвед[3]. |
Службу ў органах унутраных спраў пачаў у 1995 годзе. З 2001 года працаваў участковым РУУС Цэнтральнага раёна Мінска(бел. (тар.)) бел., потым — старшым участковым інспектарам аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі ўпраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, які пасля ўзначаліў. Кіраваў Заслаўскім аддзелам Мінскага РУУС[3].
Быў ініцыятарам вяртання ў 2012 годзе падраздзяленням міліцэйскага спецназа, якія на той час змянілі ўжо некалькі найменняў — ПМСП, СРБР — назвы «АМАП». Яго прапанову падтрымаў тагачасны міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і даручыў выпрацаваць прапановы па рэфармаванні палка міліцыі спецыяльнага прызначэння і рот хуткага рэагавання з мэтай павышэння іх эфектыўнасці і функцыянальных магчымасцей. Пасля аналізу шэрагу прапаноў па ўдасканаленні формы адзення, тэхнікі, узбраення і тактычных схем было прапанавана стварыць у складзе АМАП узвод баявога прызначэння, які пры неабходнасці мог выканаць функцыі падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам да прыбыцця асноўных сіл[3].
У 2015 годзе працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам ўпраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 2016 годзе працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.
12 мая 2017 года прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама[4].
29 чэрвеня 2018 года Івану Кубракову прысвоілі спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі[5].
28 сакавіка 2019 года прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама[6]
Па словах камандзіра мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы, Іван Кубракоў сыграў «каласальную ролю ў абароне народа» ў час пратэстаў пасля шостых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі[7].
29 кастрычніка 2020 года прызначаны міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь[7]. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка прысвоіў Івану Кубракову званне генерал-лейтэнанта міліцыі[8].
Санкцыі ЕС і іншых краінПравіць
31 жніўня 2020 года Іван Кубракоў быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[9].
2 кастрычніка 2020 года Іван Кубракоў быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ён адказны «за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзіла міліцыя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці за адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку за катаванні, а таксама за запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў»[10].
Акрамя таго, Кубракова ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Канада[11], Вялікабрытанія[12], Швейцарыя[13][14]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[15].
Таксама 2 кастрычніка 2020 года Кубракоў быў уключаны у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[16].
УзнагародыПравіць
- Ордэн «За службу Радзіме» III ступені;
- медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступенi;
- медаль «За бездакорную службу» ІІ ступенi (2015)[17];
- медаль «За бездакорную службу» І ступенi (2016)[18].
ЗноскіПравіць
- ↑ Зміцер Панкавец.. «Не п’е ні грама»: што аднавяскоўцы расказалі пра новага міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова . Наша ніва (29 кастрычніка 2010). Праверана 1 лістапада 2020.
- ↑ Анжелика Зайцева.. «Хлопец ціхі, уважыцельны». Что говорят в родной деревне о новом главе МВД Кубракове(руск.) (недаступная спасылка). Tut.by (30 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2020. Праверана 1 лістапада 2020.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Игорь Гуковский.. Главой столичной милиции назначен Кубраков. Где он работал, и за что омоновцы говорят ему спасибо(руск.) . Информационный портал «Минск-новости» (28 сакавіка 2019). Праверана 1 лістапада 2020.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 12 мая 2017 года № 164 «О назначении на должность»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 29 июня 2018 года № 261 «О присвоении специального звания»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 28 марта 2019 года № 1211 «Об И. В. Кубракове»
- ↑ 7,0 7,1 В Беларуси — новый глава МВД(руск.) (недаступная спасылка). Tut.by (29 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 1 лістапада 2020.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 30 октября 2020 г. № 397 «О присвоении специального звания»(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (3 лістапада 2020). Праверана 3 лістапада 2020.
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ↑ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
- ↑ Canada, Global Affairs. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations(англ.) (недаступная спасылка). Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . gov.uk(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus(англ.) . Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблон]
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2015 года № 122 «Аб узнагароджанні»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2016 года № 118 «Аб узнагароджанні»
СпасылкіПравіць
- Біяграфія(недаступная спасылка) на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (руск.)