Дзмітрый Уладзіміравіч Балаба

камандзір АМАП галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама

Дзмітрый Уладзіміравіч Балаба (нар. 1 чэрвеня 1972, Гарадзілава, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — камандзір АМАП Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Палкоўнік міліцыі.

Дзмітрый Уладзіміравіч Балаба
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1972(1972-06-01) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Прыналежнасць
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік міліцыі
Узнагароды і прэміі
ордэн «За асабістую мужнасць» медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» юбілейны медаль «80 год беларускай міліцыі» медаль «За бездакорную службу» III ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» I ступені юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі» юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі» юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнай бяспекi Беларусi» юбілейны медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «100 год міліцыі Беларусі»

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1972 года ў в. Гарадзілава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся ў Гарадзілаўскай сярэдняй школе[1].

Да паступлення на службу ў органы ўнутраных спраў скончыў ПТВ і адслужыў у войску, звольніўся ў запас гвардыі старшыной. У маладзечанскай патрульна-паставой службе міліцыі ротным і ўзводным у яго былі байцы вільнюскага АМАПа, які быў расфармаваны з-за актыўнага ўдзелу ў жнівеньскім путчы 1991 года[2].

З 1993 года ў АМАПе[3]. У 1995 годзе пераведзены на працу ў Мінск.

У 1999—2000 гадах быў камандзірам 4-га аператыўнага ўзвода АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. З 2002 па 2016 гады быў камандзірам 2-й роты АМАП ГУУС Мінгарвыканкама[4].

У маі 2016 года прызначаны камандзірам АМАП Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама.

Балаба шмат гадоў прысутнічаў на акцыях апазіцыі і кіраваў іх разгонамі.

2 кастрычніка 2020 года Балаба быў уключаны ў спіс беларускіх дзяржаўных дзеячаў і чыноўнікаў, на якіх ЕС былі накладзеныя санкцыі. Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Балабу адказным як камандуючага сіламі АМАП у Мінску за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзілі сілы АМАП у Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці за адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку за катаванні, а таксама за запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[5].

Сям’яПравіць

  • Жонка: Таццяна Балаба, спецыяліст па працы з кліентамі ААТ «Беларусбанк».
  • Сын: Арцём Балаба, 31.03.1994 г.р., камандзір групы 2-га ўзвода АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама[6].
  • Сын: Максім Балаба, вучыўся ў Мінскім гарадскім кадэцкім вучылішчы № 1 імя М. В. Фрунзэ.

УзнагародыПравіць

  • медаль «80 год беларускай міліцыі» (1997),
  •  медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступенi,
  •  медаль «За бездакорную службу» ІІ ступенi,
  •  медаль «За бездакорную службу» І ступенi (2015)[7],
  •  медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» (2017)[8].

Зноскі