Гарадзілава (Маладзечанскі раён)

вёска

Гарадзі́лава[1] (трансліт.: Haradzilava, руск.: Городилово) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзілаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы захад ад Маладзечна, 103 км ад Мінска.

Вёска
Гарадзілава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 473 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовыя індэксы
222313
Аўтамабільны код
5
Гарадзілава на карце Беларусі ±
Гарадзілава (Маладзечанскі раён) (Беларусь)
Гарадзілава (Маладзечанскі раён)
Гарадзілава (Маладзечанскі раён) (Мінская вобласць)
Гарадзілава (Маладзечанскі раён)

Гісторыя правіць

За 0,5 км на паўночны захад ад цэнтра вёскі, на мысе прыроднага ўзвышша размешчана гарадзішча, якое адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі. Гэты археалагічны помнік сведчыць аб засяленні мясцовасці ў старажытнасці.

У 1443 г. вёска згадваецца як маёнтак, уладанне Я. Раловіча, які ў гэтым жа годзе заснаваў тут касцёл. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—67) касцёл быў разбураны, пазней адбудаваны (адносіўся да парафіі Вішнеўскага касцёла). У 1721 г. маёнтак — уласнасць падскарбія літоўскага К. Козела, ад якога маёнтак перайшоў да яго дзяцей — Казіміра і Варвары. У 1752 г. на месцы былога касцёла і капліцы быў пабудаваны новы драўляны касцёл.

Пасля 2-га раздзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1864 г. ў вёсцы адкрыта народнае вучылішча, у якім у 1884 г. навучаліся 43 хлопчыкі. У 1866 г. 4 дамы, 53 жыхары (католікі). У 1866 г. з цэглы і бутавага каменю была пабудавана праваслаўная Свята-Іосіфаўская царква. У 1870 г. 22 рэвізскія душы мужчынскага полу і 11 былых дваровых маёнтка ў Літвінскай сельскай грамадзе. У 1880 г. ў склад маёнтка, які належаў памешчыкам Ясінскім, уваходзіла в. Відаўшчына. У пач. 20 ст. вёска, 67 дзесяцін зямлі, у Палачанскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губ. Знаходзілася за 11 вёрст ад чыг. ст. Пруды. Побач знаходзіўся маёнтак памешчыкаў Ясінскіх, якія мелі тут 188 дзесяцін зямлі і 2 фальваркі: Раца (13 дзесяцін зямлі) і Відаўскага (36 дзесяцін зямлі).

З лютага да снежня 1918 г. вёска акупіравана войскамі Германіі. З студзеня 1919 года ў БССР, з лютага — у ЛітБел ССР. з ліпеня 1919 г. да ліпеня 1920 г. і з кастрычніка 1920 г. тэрыторыя занята польскімі войскамі. З 1920 г. вёска ў Сярэдняй Літве.

З 1922 года ў складзе Польшчы, у Палачанскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце. У 1938 годзе ў вёсцы 22 двары, 131 жыхар, у адным маёнтку 2 двары, 131 жыхар, у другім — 2 двары, 32 жыхары.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 г. ў Соўлаўскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі, загінулі 23 вяскоўцы. З 20 верасня 1944 г. ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай абласцях. Пасля вайны на базе маёнтка быў створаны калгас. З 16 ліпеня 1954 г. ў Пекароўскім, з 11 верасня 1959 г. ў Гарадзілаўскім сельсаветах.

У 1968 г. на ўшанаванне памяці 70 землякоў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у вёсцы пастаўлены помнік — скульптура воіна. У 1981 г. на будынку выканкама сельсавета ўстаноўлена мемарыяльная дошка Г. А. Сіняўскаму, якога закатавалі гітлераўцы 22 ліпеня 1941 г. У 1978 г. на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка беларускаму педагогу А. Ф. Посаку, які ў 1903—14 гг. быў загадчыкам вучылішча.

У вёсцы знаходзіўся дом, у якім вырас камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба. Будынак згарэў у ноч на 12 кастрычніка 2020 года, у час масавых пратэстаў у Беларусі[2].

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 76 жыхароў, 13 двароў.
  • 1909 год — 87 жыхароў.
  • 1970 год — 225 жыхароў, 51 двор.
  • 2010 год — 486 жыхароў, 157 гаспадарак.

Славутасці правіць

 
Царква

Зноскі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. nashaniva.by

Літаратура правіць

Спасылкі правіць