Гарадзілаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Гарадзі́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Беразінскае (да 2008 г. вёска Гарадзілава).

Гарадзілаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Беразінскае
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 400
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222313
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гарадзілава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Літвенскага сельсавета[1]. 11 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пякарскага сельсавета[2]. 10 чэрвеня 1965 года ў склад Палачанскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Баркі, Канюхі, Літва, Мамоны, Рабінавая, Рачкава і Схоліна)[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. У 2004 годзе скасаваны вёска Сенькаўшчына і хутар Кучукі. 18 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Бярэзінскае[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3191 чалавек[5], з іх 96,2 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2400 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Решение Молодечненского районного Совета депутатов от 18 марта 2008 г. № 61 О преобразовании сельских населенных пунктов в агрогородки
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.